Спорт

Мінскія бегуны правядуць 24-гадзінную эстафету-марафон

У Мінску 1—2 верасня пройдзе 24-гадзінны марафон у фармаце эстафеты. Удзельнікі бегавога праекта YOUCAN разам з усімі ахвотнымі цэлыя суткі будуць бегаць у цэнтры горада. Так, яны прымуць «Выклік 100 000: velcombegom» і дапамогуць беларусам сумарна прабегчы 100 тыс. км, якія velcom перавядзе ў 100 тыс. рублёў у дапамогу дзецям з цяжкімі захворваннямі.

Марафон стартуе ў 16.00 у цэнтры Мінска (стэла «Алімпійскі час» каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў) і завершыцца там жа роўна праз суткі. Кожную гадзіну бегуны плануюць па чарзе змяняць адзін аднаго, але пры гэтым хтосьці са спартсменаў заўсёды будзе знаходзіцца ў руху. Кожны жадаючы зможа далучыцца да калоны бегуноў, калі ў гэты час таксама выйшаў на прабежку. Даўжыня маршруту складзе 5 кіламетраў.

Сачыць за перамяшчэннем удзельнікаў 24-гадзіннага марафону можна будзе ў сацыяльных сетках. «Для Мінска 24-гадзінны марафон стане першым такім досведам. Тым самым мы дапаможам усім, хто прыняў «Выклік 100 000: velcombegom» і цяпер імкнецца дасягнуць адзнакі ў 100 тыс. км. Акрамя таго, мы яшчэ раз пакажам, што бегаць — гэта не толькі карысна, але і можна рабіць гэта з сэнсам », — растлумачыў кіраўнік бегавога праекта YOUCAN Павел Казачонак.

Марафонцы будуць бегаць са смартфонамі і фітнэс-трэкерамі, каб фіксаваць свае вынікі. Усе заваяваныя кіламетры пойдуць у агульную «скарбонку» сацыяльнай кампаніі «Выклік 100 000: velcombegom».

Яе ўмовы такія: калі да 4 верасня беларусы разам пераадолеюць 100 тыс. км, velcom пералічыць 100 тыс. рублёў на рахунак Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі, у якой папраўляюць здароўе дзеці з цяжкімі захворваннямі. Каб унесці пасільны ўклад, трэба ўзяць на прабежку смартфон і зафіксаваць адлегласць з дапамогай любога фітнес-дадатка.

Вынікі забегу ў выглядзе скрыншота з указаннем даты і кіламетражу неабходна выкласці ў сацсеткі з хэштэгам #velcombegom або #велкомбегом. Бегаць можна ва ўсім свеце і ў любы час сутак.

«Выклік за 100 000: velcombegom» праводзіць velcom пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя. Сацыяльная ініцыятыва закліканая дапамагчы дзецям і павысіць цікавасць да бегу і здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва. Рэспубліканская дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі, якой накіруюць сабраныя сродкі, — адзіны ў краіне цэнтр, дзе праходзяць аздараўленне дзеці з гемафіліяй, анкалогіяй і хваробамі нырак.

Каментары

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні42

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

Аказваецца, у мужчын таксама існуюць «месячныя»10

З расійскага палону вярнуўся ўкраінскі вайсковец, якога тры гады лічылі загінулым і нават пахавалі3

Мікалай Чаргінец напісаў ліст Трампу і пахваліўся купленымі дыпломамі31

Трамп заявіў, што ўжо спыніў некалькі ядзерных войнаў. У тым ліку паміж Расіяй і Украінай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні42

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць