Улада4444

«Як беларускія пагранічнікі здзекуюцца з украінцаў»: інтэрнэт-боты падхапілі запіс украінца ў ФБ

Штатная сітуацыя выклікала нечакана бурную рэакцыю.

Пару дзён таму шэраг украінскіх рэсурсаў пераставіў фэйсбук-допіс чалавека, які лаяў беларускіх пагранічнікаў і Беларусь. 

Матэрыял называўся «Дзевяць гадзін пекла: як беларускія пагранічнікі здзекуюцца з украінцаў».

Сутнасць гісторыі такая: аўтобус з 41-м пасажырам выехаў з Украіны ў Літву праз Беларусь. У аднаго з турыстаў у час знаходжання ў Літве памёр бацька, і ён у тэрміновым парадку вылецеў з Літвы самалётам. Між тым, паводле дзейнага пагаднення між Украінай і Беларуссю, калі колькасць грамадзян у аўтобусе змяняецца, перавозчык абавязаны атрымаць дазвол на перасячэнне мяжы ад украінскіх кампетэнтных структур. У дадзеным выпадку перавозчык такі дакумент не прадставіў.

Аўтар маляўніча апісвае свае пакуты: называе беларусаў «бяларусамі», пагранічнікаў — «дзібіламі», дзівіцца «завядзёнцы беларускай моладзі прызначаць спатканні ля туалетаў» і далей у такім духу. Апісанае і вяртанне праз Літву і Польшчу, дзе чуллівыя і спагадлівыя еўрапейскія пагранічнікі прапусцілі іх назад за 15 хвілін, а не трымалі ў «пекле» 9 гадзін.

Сканчаецца ўсё фразай-пасланнем да чытачоў, каб яны ніколі не ездзілі ў беларускі (і расійскі) «савок». 

Найперш нас здзівіла, што аўтар, які прадстаўляецца на старонцы ФБ супрацоўнікам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, не здольны адрозніць мытнікаў ад пагранічнікаў. Па-другое, што ён папракае Беларусь у ануляванні віз, хаця паміж нашымі дзяржавамі віз не існуе. Па-трэцяе, звярнула ўвагу, што салідныя ўкраінскія выданні гісторыі не перадрукоўвалі, а вось «боты» актыўна пакідалі спасылкі на гісторыю ў каментарах на буйных рэсурсах.

У беларускім Пагранкамітэце «Нашай Ніве» патлумачылі, што памежнікі не могуць мець прэтэнзій да асобна ўзятага аўтобуса, каб яго разварочваць: іх цікавяць толькі пашпарты, і калі ў аўтобусе не было асобаў у вышуку, то ніякіх прэтэнзій быць не магло — віза ўкраінцам не трэба. 

Віцэ-консул Украіны Ірына Сташкова сказала «Нашай Ніве», што да іх звярталіся праз праблемы з перасячэннем мяжы, але «ўсё скончылася добра, усе задаволеныя». Аб прычынах затрымкі яна параіла спытаць у беларускіх мытнікаў. 

Вось адказ Ашмянскай мытні на наш запыт:

«26 жніўня 2017 года ў пункт пропуску «Каменны Лог» прыбыў аўтобус, які рухаўся з Літоўскай Рэспублікі ва Украіну, у зоне кантролю размешчаны ў 00:34. Перавозчыкам, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі рэгулярна, добра вядомыя нормы Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб міжнародных аўтамабільных зносінах. Паводле яго, перавозчык можа не атрымліваць дазвол на перавозкі ў адпаведных структур сваёй краіны [Украіны - НН], калі склад пасажыраў на працягу ўсяго маршруту не мяняецца. Калі ж колькасць грамадзян змяняецца, ён абавязаны атрымаць такі дазвол. У дадзеным выпадку перавозчык такі дакумент не прадставіў.

Зыходзячы з гэтага, у 01:25 службовай асобай Ашмянскай мытні выдадзена адмова ў пропуску транспартнага сродку, прычына адмовы перавозчыку растлумачана, дакументы перададзеныя супрацоўнікам органаў пагранічнай службы для арганізацыі вяртання аўтобуса на тэрыторыю сумежнай дзяржавы», — адказалі мытнікі.

На ўсе аперацыі было затрачана менш за гадзіну, а не дзевяць, гэта пацвярджаецца відэазапісам.

Мытнікі раяць кліентам скардзіцца на некампетэнтнага перавозчыка і падкрэсліваюць, што ў дачыненні Беларусі і беларусаў з боку Украіны дзейнічаюць такія ж самыя правілы і што аналагічныя прэцэдэнты былі. 

Дык чаму камусьці спатрэбілася чапляцца за надуманую праблему? 

З'яўленне надуманай навіны, скіраванай на дыскрэдытацыю Беларусі ў вачах украінцаў, супала з гісторыяй Паўла Грыба. Гэты 19-гадовы ўкраінец-інвалід прыехаў у Беларусь і знік. Некаторыя СМІ сцвярджаюць, што яго ў Гомелі скраў расійскі ФСБ. Аднак «ніякіх сумесных аперацый з ФСБ мы не праводзілі», — сказалі нам у прэс-службе КДБ. А расійскі бок пакуль маўчыць, пакідаючы сваім маўчаннем прастору для інтэрпрэтацый.

Узнікае пытанне, каму выгадна ствараць інфармацыйнае напружанне паміж Украінай і Беларуссю?

Каментары44

Цяпер чытаюць

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне26

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Усе навіны →
Усе навіны

«Белорусскій сіловік» мачуліць улады Расіі за спыненне ўдараў па ўкраінскай энергетыцы16

«На якім рэйсе ён часцей за ўсё?» У сеціве завірусіўся прыгожы сцюард «Белавіі»2

У Крамлі паведамілі, на які тэрмін Пуцін паабяцаў Трампу не біць па Украіне2

Дзмітрый Баскаў з партнёрамі актыўна забудоўваюць Мінск і ваколіцы3

Трамп з сям’ёю хочуць атрымаць 10 мільярдаў даляраў ад Мінфіна ЗША1

Apple набыла сакрэтную ізраільскую тэхналогію счытвання мімікі1

У Расіі школьнік забіў чыноўніка, які адказваў за блакаванне інтэрнэту8

Кілеру з банды Марозава вынеслі прысуд у Гомелі6

Зяленскі прызначыць спецпрадстаўніка па Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне26

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць