Свет33

Абама пакрытыкаваў антыіміграцыйную ініцыятыву Трампа

Экс-прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў у аўторак, што рашэньне прэзыдэнта Трампа аб адмене праграмы, якая абараняла ад дэпартацыі 800 тысяч нелегальных імігрантаў, якія прыбылі ў ЗША дзецьмі, «супярэчыць нашаму духу і здароваму сэнсу», паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на «Голас Амэрыкі».

«Мы ўсе хочам, каб нашы межы былі бясьпечнымі і абароненымі, каб эканоміка дынамічна разьвівалася, і таму законапаслухмяныя грамадзяне могуць спрачацца пра тое, як рэфармаваць нашу іміграцыйную сыстэму, каб усе гулялі паводле адных правілаў, — гаворыцца ў пісьмовай заяве былога кіраўніка Белага дома. — Але, прымаючы сёньняшняе рашэньне, Белы дом перасьледаваў іншыя мэты».

Нагадаем, што 5 верасьня генэральны пракурор Джэф Сэшнс афіцыйна абвясьціў аб адмене праграмы абароны дзяцей нелегальных імігрантаў, якая дзейнічала на працягу пяці гадоў пад назвай «Праграма адкладзенага дзеяньня для дзяцей, якія прыбылі ў ЗША» (DACA).

Паводле рашэньня адміністрацыі, на працягу паўгода Кангрэс можа разгледзець любыя заканадаўчыя ініцыятывы, якія дазволяць гэтым дзецям і далей заставацца ў краіне.

Прэзыдэнт Барак Абама падпісаў указ аб уступленьні ў сілу праграмы DACA ў чэрвені 2012 году. Нягледзячы на неаднаразовыя спробы адміністрацыі, кантраляваны рэспубліканцамі Кангрэс нязьменна адмаўляўся разгледзець адпаведны законапраект, каб не надаваць «іміграцыйнай амністыі» сілу закону.

Пасьля сыходу зь Белага дома Барак Абама заявіў, што любая спроба адмяніць DACA прымусіць яго публічна выступіць з крытыкай Дональда Трампа і ягонай адміністрацыі.

У сваёй заяве экс-прэзыдэнт падкрэсьліў, што ня бачыць «ніводнай юрыдычнай прычыны», па якой дзеці нелегальных імігрантаў маглі б быць пазбаўленыя абароны дзяржавы.

«Яны зьяўляюцца амэрыканцамі ў сваіх сэрцах, сваіх думках і ва ўсім астатнім, акрамя аднаго — дакумэнтаў, — заявіў Барак Абама. — Іх прывезьлі ў гэтую краіну бацькі… яны ня ведаюць ніякай іншай краіны, акрамя нашай. Яны могуць ня ведаць ніякай іншай мовы, акрамя ангельскай. Няма ніякага тлумачэньня высылцы таленавітых, энэргічных, патрыятычна настроеных маладых людзей з краіны толькі за тое, што зрабілі іхныя бацькі».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць