Грамадства66

Першы скандал паўмарафона: «пераможца» дыстанцыі на 10,5 вельмі хітра змахляваў

Жыхар горада Асіповічы «зрэзаў» адну з дыстанцый Мінскага паўмарафона, з-за чаго па памылцы быў абвешчаны пераможцам, піша sputnik.by.

Мінскі паўмарафон праходзіць у сталіцы ўжо трэці раз. Прабегчы па цэнтральных вуліцах Мінска ў гонар Дня горада вырашылі каля 30 тысяч чалавек.

Ужо праз паўгадзіны пасля старту адной з дыстанцый - у 10,5 кіламетраў - пераможцам быў абвешчаны жыхар Асіповічаў. Аднак неўзабаве арганізатары абвясцілі, што мужчына павёў сябе не па-спартоваму і «зрэзаў» дыстанцыю.

Да таго, як стала вядома, што мужчына падмануў арганізатараў, ён паспеў павіншаваць у мікрафон сталіцу з 950-годдзем і пажадаў «Асіповічам таксама не хварэць». Калі б ён сапраўды так хутка бег, яго хуткасць павінна была б складаць больш за 21 кіламетры ў гадзіну.

Ужо вядома і імя найлепшага бегуна на дыстанцыі 5,5 кіламетра. Ім аказаўся Максім Юшчанка, які справіўся з дыстанцыяй за 16 хвілін 39 секунд. Яго і іншых пераможцаў Мінскага паўмарафона чакаюць каштоўныя прызы.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць