
Гісторык моды Аляксандр Васільеў прадставіў у Мінску выставу адзення «Моднае стагоддзе». Экспазіцыя строяў канца XIX — XX стст. адкрылася сёння ў Нацыянальным гістарычным музеі.
На думку Аляксандра Васільева, асабліва цікавыя экспанаты: строй Маі Плісецкай ад Како Шанэль, манто Лілі Брык і сукенка Евы Браун.
На адкрыцці выставы, як перадае БелТА, калекцыя Аляксандра Васільева папоўнілася двума новымі экспанатамі: народная артыстка Беларусі Ядвіга Паплаўская прэзентавала яму сваю сукенку 1990-х гадоў і касцюм народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча 2010 года.
На выставе «Моднае стагоддзе» прадстаўленыя 106 касцюмаў і больш за 380 аксесуараў, ювелірныя вырабы і біжутэрыя. Наведвальнікі змогуць убачыць аддзенне ад Поля Пуарэ, Марыяна Фартуні, Іва Сен-Ларана і іншых майстроў.

Шмат якім уборам больш за 100 гадоў. Пазнаёміцца з нарадамі з калекцыі Аляксандра Васільева наведвальнікі змогуць да 10 студзеня 2018 года.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары