Грамадства2323

Лукашэнка: Не трэба ў студэнтах душыць вальнадумства

Аляксандр Лукашэнка не супраць «вальнадумства» сярод студэнцтва, але абавязкова разам з патрыятычным выхаваннем. Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы рашэнні аб прызначэнні шэрагу кіраўнікоў ВНУ.

«Студэнты — вальнадумцы. Мы самі такімі былі. Не ведаю, як вы, а я дакладна. Таму не трэба ў іх гэтую жылку і струнку душыць», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

«Але іх трэба выхоўваць патрыётамі нашай краіны, каб не атрымалася так, што мы трацім тут грошы на іх выхаванне, а заўтра яны завярнуліся, працуюць невядома дзе і толку ад гэтага краіне няма», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў асаблівую ролю рэктараў ВНУ і значнасць гэтай пасады. «Як толькі вы выйдзеце за парог гэтага кабінета, вы - людзі прэзідэнта. Вы ажыццяўляеце яго палітыку. У адваротным выпадку не трэба згаджацца і ісці на гэтыя пасады. Маю палітыку вы ведаеце: калі я недзе буду казаць не так і буду не мець рацыі, вы мне скажыце адразу. Рашэнне прынята, прамаўчалі — выконвайце. Гэта датычыцца ўсіх, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Што тычыцца рэктараў, гэта асаблівыя людзі. Гэта людзі, якія куюць будучыню, эліту нашай краіны».

Ён падкрэсліў, што без высакакласных спецыялістаў, якіх рыхтуюць у ВНУ, не можа развівацца ніводная дзяржава. «Таму я надаю асаблівую ўвагу працы з рэктарскім складам. Мне перш за ўсё патрэбны парадак.

У ВНУ павінен быць парадак», — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што выкладчыкі ВНУ, дзе ён вучыўся, аказалі на яго значны ўплыў. «Гэта завоблачныя былі людзі. І дастаткова свабодалюбныя людзі, з якімі я сябраваў, ужо быўшы прэзідэнтам, наведваючы універсітэт. Мы з імі асабіста сустракаліся, яны на мяне паўплывалі значна. Яны мелі свой пункт гледжання, пісьменна яго выказвалі», — распавёў беларускі лідар.

«Я заўсёды рэктарам зайздрошчу. Лічу, што гэта самая выдатная пасада для чалавека. Ты і выкладчык, і ў той жа час кіраўнік гэтых выкладчыкаў. Як трапіў у ВНУ, з тых часоў лічу, што рэктар - гэта вяршыня ўсяго. У мяне такое меркаванне склалася. Таму шануйце гэтую пасаду і адпавядайце ёй па самых высокіх стандартах», - казаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама папярэдзіў новых рэктараў аб недапушчальнасці якіх-небудзь карупцыйных праяў у іх працы. «Ніякіх сяброў у плане таго, што «я табе зраблю, ты - мне» і гэтак далей, і таму падобнае. Гэта бяда, трагедыя будзе ў вашым жыцці. Гэта адзінае, ад чаго я не змагу вас абараніць. Нікога не змагу абараніць. нават сваіх сыноў. Таму будзьце вельмі акуратныя і асцярожныя, будзьце справядлівыя», - падкрэсліў ён.

Каментары23

Цяпер чытаюць

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі27

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі пятыя суткі шукаюць зніклага месяц таму 19‑гадовага беларуса. Вось што кажа сям’я13

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі27

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць