Культура1515

Распрацаваны фірмовы стыль #БНР100

У 2018-м будзем адзначаць стагоддзе абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Да свята кампанія Symbal.by прэзентавала для шырокага выкарыстання фірмовы стыль #БНР100.

Яго распрацавалі Symbal.by і «Арт Сядзіба» разам з мастаком Максам Пякарскім. Ёсць ужо і серыя сувенірнай прадукцыі, прадстаўленая на сайце Symbal.by у раздзеле «БНР — 100».

Стваральнікі спадзяюцца, што ўзноўленую ўнікальную, дынамічную і неверагодна прыгожую «Пагоню» і фірмовы стыль са словамі Максіма Багдановіча «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» з аднайменнага верша будуць актыўна выкарыстоўвацца падчас мерапрыемстваў і акцый, прысвечаных гэтай важнай падзеі ў гісторыі Беларусі.

Для гэтага крама Symbal.by размясціла на сваім сайце макеты ў добрай якасці для шырокага выкарыстання. Іх можна пампаваць, ставіць на аватаркі, рабіць шпалеры для тэлефонаў і кампутараў, распрацоўваць банеры, расцяжкі, плакаты, афішы, уласныя дызайны, буклеты і паштоўкі…

Выява Пагоні, выкарыстаная ў гэтым дызайне, знойдзеная ў Беларускай эміграцыйнай калекцыі. Яна сустракаецца на пячатках, бланках і дакументах Рады БНР, а таксама Сусветнага аб’яднання беларускай эміграцыі ды іншых арганізацый па-за межамі Беларусі з 50-х гадоў ХХ стагоддзя.

Таксама да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі выпушчаныя віншавальныя паштоўкі — іх можна бясплатна ўзяць у краме Symbal.by на Машэрава 18 ці атрымаць у якасці бонуса пры паштовай альбо кур’ерскай замовах тавараў на сайце крамы.

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі — гэта адна з галоўных датаў у гісторыі нашай краіны, пачатак доўгага і складанага працэсу фарміравання сучаснай беларускай дзяржаўнасці. І нам разам трэба адзначыць гэтую дату годна!

Каментары15

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА22

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА22

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць