Улада6161

Макей: Немагчыма заснуць у таталітарным СССР, а прачнуцца ў цалкам дэмакратычнай дзяржаве

Беларусь імкнецца праводзіць сапраўды незалежную палітыку. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю Financial Times, піша БЕЛТА.

«Мы не хочам залежаць ад каго б там ні было — Вашынгтона, Брусэля ці Масквы. Мы ўсяго толькі хочам праводзіць сапраўды незалежную палітыку. У гэтым кантэксце нашым інтарэсам адпавядае дыверсіфікацыя гандлёва-эканамічных адносін, і ЕС грае важную ролю ў нашых планах», — заявіў міністр.

Ён адзначыў, што ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу такім дзяржавам, як Беларусь, неабходна выбудоўваць эканамічныя адносіны з многімі краінамі. Міністр канстатаваў, што нарошчванне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з ЕС дазволіць Беларусі ўмацаваць сваю палітычную незалежнасць.

У дачыненні да дыялогу з ЕС па рознай тэматыцы, Уладзімір Макей падкрэсліў гатоўнасць абмяркоўваць з еўрапейскімі партнёрамі ў тым ліку адчувальныя пытанні. Адначасова ён адзначыў важнасць паступальнага і эвалюцыйнага падыходу да тых ці іншых трансфармацый.

«Відавочна, што немагчыма» заснуць «у таталітарным Савецкім Саюзе і «прачнуцца» ў стопрацэнтна дэмакратычнай дзяржаве. Гэта нерэальна», - заўважыў Уладзімір Макей.

Ён таксама падкрэсліў, што Расія, безумоўна, застаецца стратэгічным партнёрам Беларусі. Кажучы аб асцярогах, якія выказваліся ў сувязі з мінулымі вайсковымі вучэннямі «Захад-2017», міністр выказаў меркаванне, што «шуміха вакол іх была абсалютна штучнай».

«Мы не нясем пагрозу ні нашым суседзям, ні іншым краінам», - сказаў ён.

Каментары61

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку4

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца16

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію3

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

Навукоўцы нарэшце высветлілі, чаму астранаўты пакутуюць ад запораў9

Якая сітуацыя ў краіне з месцамі ў дзіцячых садках і хто можа хадзіць у кругласутачныя групы

Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў2

Доктар Андрэй Вітушка вярнуўся ў прафесію пасля допытаў у КДБ і эміграцыі21

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў тры галы і прынёс камандзе перамогу над віцэ-чэмпіёнам Польшчы11

Мадура апублікаваў фота з амерыканскай турмы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку4

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць