Свет99

Кампартыя Кітая паставіла Сі Цзіньпіна на адзін узровень з Маа Цзэдунам

Амаль 2300 дэлегатаў камуністычнай партыі Кітая аднагалосна прагаласавалі за ўнясенне імя цяперашняга кіраўніка КНР у галоўны партыйны дакумент, перадае dw.com.

Сі Цзіньпін на з'ездзе партыі

Камуністычная партыя Кітая (КПК) унесла імя кіраўніка КНР і генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна ў тэкст статута, паставіўшы яго тым самым на адзін узровень з двума найбуйнейшымі камуністычнымі лідарамі краіны — Маа Цзэдунам і рэфарматарам Кітая Дэн Сяапінам. Гэта рашэнне аднагалосна зацвердзілі амаль 2300 дэлегатаў 19-га з'езду партыі ў аўторак, 24 кастрычніка, у Пекіне.

У адпаведнасці з праўкамі ў тэксце статута цяпер замацавана «багацце ідэй Сі Цзіньпіна ў новай эры сацыялізму з кітайскай спецыфікай». Цяпер асноўныя ідэі кітайскага кіраўніка павінны будуць служыць «маяком» для працы 89 млн членаў кампартыі.

Выступаючы на з'ездзе, Сі Цзіньпін заклікаў давесці да канца «новае падарожжа па пабудове сацыялізму з кітайскай спецыфікай». У сваёй прамове, якая доўжылася 3,5 гадзіны, ён заклікаў дамагчыся пабудовы грамадства сярэдняга дастатку і паабяцаў ператварыць Кітай да 2050 года ў багатую, магутную, дэмакратычную і мадэрнізаваную сацыялістычную дзяржаву.

Такім чынам 64-гадовы Сі Цзіньпін менш чым праз пяць гадоў пасля абрання на пасаду кіраўніка КНР стаў другім пасля заснавальніка Кітайскай народнай рэспублікі кіраўніком, занесеным прыжыццёва ў статут партыі. Імя былога кітайскага лідара Дэн Сяапіна ўнесена ў галоўны партыйны дакумент у 1997 годзе пасля яго смерці. Пры гэтым у статуце згадваюцца толькі «тэорыі» Дэн Сяапіна і адзначаецца «багацце ідэй» Маа Цзэдуна — апошняя фармулёўка ў камуністычнай ідэалогіі Кітая ацэньваецца вышэй, адзначае dpa.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр абароны ЗША запэўніў, што ў «бясконцую вайну» аперацыя супраць Ірана не ператворыцца3

Для беларускіх турыстаў, якія знаходзяцца на Блізкім Усходзе, выдалі інструкцыю3

Трамп расказаў, што для яго стала найбольшай неспадзяванкай пасля ўдараў па Іране4

Францыя размесціць самалёты з ядзернай зброяй у Польшчы7

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

У Тэгеране ў выніку ўдараў пацярпеў помнік з сусветнага спісу спадчыны ЮНЕСКА3

Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі2

Найбуйнейшая адмена рэйсаў з часоў пандэміі — ваенны канфлікт на Блізкім Усходзе справакаваў хаос у небе1

Растварыць і змыць у каналізацыю: у свеце набірае папулярнасць тэхналогія «воднай крэмацыі» памерлых15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць