Музыка

Кульбак у блюзе. Павал Аракелян паклаў на музыку «Гультая»

У межах праекту парталу TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» верш Майсея Кульбака «Гультай» загучаў у блюзавай стылістыцы дзякуючы Паўлу Аракеляну.

Майсей (Мойшэ) Кульбак — габрэйскі паэт і празаік, пэдагог, драматург, тэатральны рэжысэр і філёзаф. Ён нарадзіўся ў Смаргоні, працаваў лектарам у Менску, але ў 23 гады, калі да ўлады ўжо прыйшлі бальшавікі, вырашыў зьехаць за мяжу. Жыў у Бэрліне, а потым у Вільні, дзе стаўся сапраўднай літаратурнаю зоркаю, узначаліў міжнародны яўрэйскі ПЭН-клюб, але ўсё ж вырашыў вярнуцца ў БССР у 1928-м. Кажуць, што яго на вакзале праваджаў натоўп прыхільнікаў. У Менску ён атрымаў сьціплую пасаду стыль-рэдактара ў габрэйскім сэктары Акадэміі навук, укладаў зборнікі рэвалюцыйнай паэзіі і перакладаў на ідыш Купалу з Коласам. Між тым, у 1931 годзе выйшаў ягоны раман-шэдэўр «Зэльманцы». Яго арыштуюць у верасьні 1937-га і расстраляюць у тую самую ноч 29 кастрычніка. Больш падрабязна пра жыцьцё і творчасьць Майсея Кульбака распавёў Вольф Рубінчык у лекцыі праекту «(Не)расстраляная паэзія».

Падчас рэалізацыі праекту адбылася замена — замест Аляксандра Памідорава, песьню на словы Майсея Кульбака ўзяўся зрабіць Павал Аракелян. «Я не магу згадзіцца з тым, што шмат якія факты зь беларускай гісторыі замоўчваюцца, таму лічу важным падтрымліваць праекты, якія распавядаюць пра тое, што здарылася з намі», — кажа музыка, які ўваходзіць у лік найлепшых джазавых музыкаў краіны.

ПАДТРЫМАЦЬ ПРАЕКТ НА TALAKA.BY

Музыка да «Гультая» (у арыгінале на ідыш верш завецца «Ikh bin a bokher a hultaj…») у Паўла Аракеляна нарадзілася імгненна — пасьля першага ж прачытаньня верша: «Мяне кранула лёгкасьць і дасьціпнасьць, актуальная тэматыка і настрой. Асабліва настрой. Твор напісаны амаль 100 год таму, але адгукаецца ў нашым часе. Таму ў мяне адразу адгукнулася нешта ўнутры і зьявілася песьня ў блюзавай стылістыцы», — распавядае музыка. У фармаце piano ён яе запісаў для слухачоў лекцыі пра Майсея Кульбака, а пасьля запісаў на студыі Everest разам са сваімі паплечнікамі па гурту «Крамбамбуля»Паўлам Трыпуцем (гітара), Алесем-Францішкам Мышкевічам (бас) і Паўлам Мамонавым (бубны).

Першае выкананьне «Гультая» на сцэне ў выкананьні Паўла Аракеляна адбылася на ягоным сольным канцэрце 22 кастрычніка ў Празе. У поўным электрычным складзе яна ўпершыню прагучыць на канцэртнай прэзэнтацыі праекту «(Не)расстраляная паэзія» 29 кастрычніка ў клюбе «Брюгге».

TuzinFM, фота Алекса Жарнасека

Павал Аракелян — Гультай

музыка Паўда Аракеляна, словы Майсея Кульбака, пераклад зь ідышу Андрэя Хадановіча

Гультая відаць здаля —
З палачкай заўсёды
Шпацырую, тра-ля-ля,
Ў пошуках прыгоды.

Падыходжу да карчмы,
Грукаю з павагай:
— Адчыняйце, гэта мы,
Я з маёю смагай.

— Смага зранку? Не дурэй!
Ты гарэзьнік, хлопча!
Бла-бла-бла… А я далей —
Пыл «гарэзьнік» топча.

У крыніцы шмат вады —
Ой, пап’ю цяпер я!
І, як певень малады,
Атрасаю пер’е.

Мужычок вядзе казу:
— Што чуваць на сьвеце?
Абы-што яму вярзу:
— Сьвеце-беце-меце…

Гультая відаць здаля —
З палачкай заўсёды
Шпацырую, тра-ля-ля,
Ў пошуках прыгоды.

(1922)

Каментары

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць