Літаратура

Яшчэ не позна! Прэмія імя Наталлі Арсенневай збірае кнігі да канца кастрычніка

Аркамітэт працягнуў тэрмін падачы заявак: да 31 кастрычніка ўсё яшчэ можна даслаць заяўку для ўдзелу ў Прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове, выдадзеную ў 2016 г.

Правам намінавання на Прэмію валодаюць выдаўцы, творчыя аб’яднанні, аргкамітэт Прэміі, сябры журы і самі аўтары. На іх ляжыць абавязак прадставіць электронныя pdf-версіі выданняў і, калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, два папяровыя асобнікі кніг. Папяровыя асобнікі прымаюцца па адрасе Саюза беларускіх пісьменнікаў (Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31-906), электронныя варыянты — на адрас: [email protected]

Разам з тым, кампетэнтнае журы ў складзе Ірыны Багдановіч, Лявона Баршчэўскага, Уладзіміра Глазава, Вальжыны Морт і Ціхана Чарнякевіча прыступіла да разгляду тых 18 кніг, якія ўжо былі дасланыя.

У Прэміі Арсенневай з’явіўся свой лагатып — над ім працаваў Анатоль Лазар (студыя «Адліга»). Аўтар лога паспрабаваў стылізаваць цытату з верша Наталлі Арсенневай «Пад сінім небам усё іначай» пад почырк выбітнай паэткі.

Прэмія за найлепшую паэтычную кнігу заснаваная ў гонар выдатнай беларускай паэткі, зоркі літаратуры Заходняй Беларусі, аўтаркі знакавага верша «Магутны Божа» Наталлі Арсенневай. Пасля вайны Арсеннева апынулася ў эміграцыі, дзе працягвала займацца беларускай справай, удзельнічала ў культурнай і асветніцкай дзейнасці.

Прэмія не мае свайго сайту, але ўсю актуальную інфармацыю можна знайсці ў фэйсбуку і на сайтах арганізатараў. Сузаснавальнікамі прэміі з'яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Згуртаванне «Бацькаўшчына».

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснаваная пры спрыянні Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. Сёлета прэмія будзе ўручацца ўпершыню, але плануецца, што яна стане штогадовай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?19

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі

Новы фаварыт знакамітасцяў у пагоні за даўгалеццем: ін’екцыі пептыдаў5

У Мінску сёлета пабудуюць 12‑кіламетровую веладарожку6

У «Беллегпраме» патлумачылі, чаму не трэба зважаць на цану беларускіх тавараў4

ЗША перадалі Украіне двух гуманоідных робатаў, каб праверыць іх у баявых умовах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?19

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць