Навука і тэхналогіі66

Хірург дыягнаставаў у сябе рак з дапамогай айфона

Тэстуючы мабільны апарат ультрагукавое дыягностыкі Butterfly iQ — прыладу, падобную на электрабрытву, якая падключаецца да айфона, — амерыканскі хірург Джон Марцін выявіў ракавае ўтварэнне ва ўласнай шыі, паведамляе партал MIT Technology Review.

Калі ў Джона Марціна з'явіліся непрыемныя адчуванні ў горле, ён нанёс на шыю звыклы для працэдуры УГД-гель і прасканаваў патрэбны ўчастак з дапамогай Butterfly iQ. На здымках, якія імгненна паказаў iPhone, аказалася цёмнае трохсантыметровае ўтварэнне.

Прылада створаная кампаніяй Butterfly Network. У адрозненне ад падобных распрацовак, тут выкарыстоўваецца зусім іншая тэхналогія. Звычайна ультрагукавыя хвалі генеруе крышталь, які вібруе з пэўнай частатой. У навінцы ж яго замянілі паўправадніковым чыпам памерам з паштовую марку, што дазволіла зрабіць вытворчасць істотна таннейшай. Па дакладнасці прыбор саступае стацыянарным сістэмам, але гэта кампенсуецца ягонай партатыўнасцю.

Кошт Butterfly iQ складзе $2000, пастаўкі пачнуцца ў 2018 годзе. У наступным годзе каманда абяцае выпусціць абноўленае праграмнае забеспячэнне, якое дазволіць аналізаваць аб'ёмы крыві, якія перапампоўваюцца сэрцам, і дыягнаставаць некаторыя парушэнні, напрыклад, анеўрызм аорты. Спецыялісты Butterfly Network лічаць, што ў будучыні праграмнае забеспячэнне з штучным інтэлектам дазволіць аўтаматычна інтэрпрэтаваць вынікі ультрагукавога даследавання.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?8

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся абвешчаны Уладзімірам Зяленскім «рэжым цішыні»2

Студэнт з Конга, які абурыўся цэнамі на Coca-Cola, пакінуў Беларусь і паабяцаў раскрыць праўду9

Хутка кіроўцы грамадскага транспарту ў Мінску перастануць прадаваць талоны на праезд7

У Гомелі ў дзяўчыны задымілася машына, а яна прыехала на ёй проста да бензакалонкі ВІДЭА9

Трамп: Ірану пара было б ужо і капітуляваць8

ЗША выдзеляць 100 мільёнаў даляраў на аднаўленне бяспекі саркафагу на Чарнобыльскай АЭС3

У Польшчы легалізуюць 8 тысяч беларускіх трактароў3

Лукашэнку закарцела мець пад Мінскам яблыневы сад12

Кірышскі НПЗ, на які ноччу прыляцелі ўкраінскія дроны, спыніў працу. Гэта 7% расійскай нафтаперапрацоўкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?8

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць