Грамадства22

Галіне Казіміроўскай ужо сабралі больш за 10 тысяч еўра на змаганне з анкалогіяй

Кіраўніца «Вольнага хору» расказала ўчора пра анкалагічнае захворванне.

Дыягназ «анкалогія» стаў для Галіны тым выпрабаваннем, якое патрабуе людской дапамогі і падтрымкі. Прайшоўшы праз шок і адмаўленне, яна прыняла выклік і змагаецца з хваробай з усіх сіл. Зараз яна праходзіць курс хіміятэрапіі, наперадзе аперацыя і яшчэ курсы хімія– і радыетэрапіі. 

Кожны курс хіміятэрапіі — гэта знясільваючая бітва. На кожнае аднаўленне ідзе некалькі дзён, і толькі ты прыходзіш у сябе, як новая доза моцных прэпаратаў пазбаўляе цябе сіл. У такім стане Галіна не можа працаваць, і на цяперашні момант проста не мае грошай на базавыя патрэбы сям'і — аплату жылля, сілкаванне, а з двума непаўналетнімі дзецьмі гэтыя выдаткі моцна не скароціш. 

Хіміятэрапія моцна паўплывала на стан здароўя ў цэлым. Таксічнасць хіміі разбурае печань і іншыя органы, пагаршае агульны стан і нясе з сабою шмат болю. На працягу ўсяго лячэння патрэбны даволі дарагія лекі, якія дапамагаюць падтрымліваць арганізм, змяншаюць моцныя болі.

У Галіны няма магчымасці аплачваць арэнду кватэры, купляць базавыя прадукты і аплачваць дарагія лекі для аднаўлення арганізма паміж курсамі хіміі. Каб працягваць лячэнне і перамагчы рак, Галіне патрэбна падтрымка на найбліжэйшыя 6 месяцаў.

«Бываюць проста болевыя запоі, я іх так называю. Калі ты з болю не вылазіш… У мяне быў месяц, калі з розных прычын увесь час нешта балела. І яно не прападае, табе не даюць перапынку, — расказала яна «Белсату».

— Бывалі моманты, падчас такіх болевых запояў, калі я проста ад безвыходнасці плакала. Гэта ж асабліва не дапамагае, на жаль. Але часам бывае, што боль адключаецца — усё, прайшло. І я такая: «О, жыву!», — кажа яна.

Сума збору абвяшчалася ў 8500 еўра, у тым ліку €6300 — арэнда кватэры на 6 месяцаў + камуналка, €1700 — прадукты харчавання на 6 месяцаў, €500 — лекі.

Па стане на 13:00 сераду за суткі сабрана 10 376 еўра, збор працягваецца.

Падтрымаць праз «Байсол»

Каментары2

  • 09082020
    06.05.2026
    Дзякуй НН за інфармацыю.
  • малайцы
    06.05.2026
    Беларус беларусу беларус

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі6

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Ультыматум Мерца аб дапамозе Украіне ў абмен на бюджэт адхілілі чатыры краіны ЕС7

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся4

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»22

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі6

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць