Спорт99

Беларус узняўся на найвышэйшую гару Акіяніі — піраміду Карстэнс

Гродзенец Вадзім Фралоў скарыў самы высокі пункт Аўстраліі і Акіяніі - піраміду Карстэнс і паставіў там сцяг Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на АНТ.

На рахунку Вадзіма Фралова гэта ўжо чацвёрты пік з галоўнай праграмы альпіністаў «Сем вяршыняў» - заваяванне найвышэйшых кропак усіх шасці кантынентаў.

Піраміда Карстэнс - самая экзатычная вяршыня Аўстраліі і Акіяніі. Здзяйсняць узыходжанне групе, у складзе якой быў беларус, прыйшлося ў вельмі небяспечнай абстаноўцы. Праціўнікам альпіністаў было не толькі надвор'е (высокая вільготнасць і перапады тэмператур), але і складаная абстаноўка ў правінцыі Папуа: мясцовыя папуасы-бандыты ваююць з паліцыяй і насельніцтвам.

З-за небяспекі нападу да падножжа піраміды альпіністаў дастаўлялі верталётам. Таму яны і вырашылі адмовіцца ад акліматызацыі. Звычайна на гэта трацяць да трох дзён.

На піку вышынёй у 4 884 м Вадзім Фралоў разгарнуў сцяг Беларусі. На вяршыні піраміды Карстэнс таксама быў разгорнуты і сцяг Гродна.

У той дзень, акрамя беларускага, на піку былі яшчэ два сцягі: расійскі і ўкраінскі. Група і называла сябе «тры сястры».

Галоўная мара для Вадзіма Фралова цяпер - Эверэст. Ён хоча падняцца вышэй «зоны смерці» - 8 тыс. м над узроўнем мора. 

Каментары9

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў69

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць