Свет88

Навальны сабраў вялікі мітынг у Ніжнім Ноўгарадзе ФОТЫ

У Ніжнім Ноўгарадзе ў суботу, 25 лістапада, адбыўся мітынг у падтрымку апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Улады далі апазіцыянеру пляцоўку на ўскраіне горада і запланавалі ў цэнтры горада на час правядзення мітынгу моладзевы фестываль.

Аляксей Навальны ў Ніжнім Ноўгарадзе.

Як адзначае выданне «Коммерсант», першапачаткова штаб Навальнага прасіў чатыры пляцоўкі, размешчаныя бліжэй да цэнтра. Аднак яму адмовілі, а, акрамя таго, на час правядзення мітынгу быў прызначаны моладзевы фестываль у цэнтры горада. У выніку на акцыю Навальнага прыйшлі больш за тысячу чалавек.

Фото: navalny.com

«Выслужваецца перад Крамлём новы губернатар, загнаў нас аж у Сормаўскі раён. Спадзяваўся, што так ніхто не прыйдзе… А я вельмі рады там выступіць. І вельмі ўдзячны тым, хто прыйшоў. Ніжні Ноўгарад — найважнейшы горад нашай кампаніі. І мы тут маем падтрымку», — напісаў Навальны ў сваім блогу. «Выдатны атрымаўся мітынг, тым больш, што ён для мяне быў асаблівым — апошнія 20 сутак арышту я атрымаў за мітынг менавіта ў Ніжнім», — нагадаў палітык.

Фото: navalny.com

Аляксей Навальны ладзіць мітынгі ў расійскіх гарадах і плануе балатавацца на выбарах прэзідэнта Расіі ў сакавіку 2018 года.

Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Эла Памфілава заявіла, што палітык паводле законе зможа ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах толькі пасля 2028 года, бо ён быў абвінавачаны ў цяжкім злачынстве. Гаворка ідзе пра справу «Кіраўлеса», па якой Навальны ў 2013 годзе атрымаў 5 гадоў умоўна. Яго абвінавацілі ў крадзяжы маёмасці.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА10

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту3

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ65

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»205

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

«Не для таго працую, каб тысячамі даляраў раскідвацца». Беларуска ў Польшчы праз суд спрабуе вярнуць заклад за кватэру9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА10

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць