Нерухомасць44

У Вайсковым завулку насупраць «Дыпсэрвіса» пабудуюць 4-павярховы офісны будынак

У Вайсковым завулку на месцы адселенага дома № 5 плануецца пабудаваць шматфункцыянальны аб'ект.

Мяркуецца, што гэта будзе 4-павярховы офісны будынак з падземным гаражом на 22 машыны, на першым узроўні размесціцца кавярня. Перадпраектныя прапрацоўкі будынка разгледзелі на пасяджэнні гарадской архітэктурна-горадабудаўнічай рады. Падрабязнасці — у карэспандэнта агенцтва «Мінск-Навіны».

Кіраўнік калектыву праекціроўшчыкаў Алег Вараб'ёў распавёў, што вакол размяшчаюцца 2—3-павярховыя дамы пасляваеннай пабудовы, аднак па апошнім генплане Мінска тут знаходзіцца зона грамадска-дзелавога прызначэння. Па заключэнні УП «Мінскград», новыя будынкі, якія могуць з'явіцца на месцы тых, што руйнуюцца, павінны быць не вышэйшымі за 4—5 паверхаў, што ўлічана пры праектаванні. Адселены дом, як і суседнія будынкі, не з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, таму з іншымі абмежаваннямі архітэктары не сутыкнуліся.

Аднак у членаў рады паўстаў шэраг заўваг. Першае — да колькасці парковачных месцаў. Сёлета памяняліся нормы разліку стаянак для такіх пабудоў, такім чынам, замест запраектаваных 22 машына-месцаў патрабуецца значна больш. Праўда, галоўны архітэктар УП «Мінскград» Аляксандр Акенцьеў выказаў свой пункт гледжання: размясціць у цэнтры горада пры рэканструкцыі патрэбную колькасць парковак нерэальна. Ды і наўрад ці трэба, калі побач праходзіць метро і няма праблем з транспартным злучэннем. Але пытанне па паркоўцы напэўна ўзнікне і пры ўзгадненні праекта.

Закранулі падчас абмеркавання і іншыя тэмы.

— Вы прымудрыліся заняць будынкам практычна ўвесь выдзелены ўчастак, — заўважыў галоўны архітэктар Мінска Павел Лучыновіч. — Калі з часам пачнецца рэканструкцыя суседніх дамоў, то ўзнікнуць цяжкасці.

Яго падтрымалі калегі.

— Укараненне любых аб'ектаў у гістарычныя кварталы магчыма толькі пры комплекснай горадабудаўнічай прапрацоўцы тэрыторыі, інакш не пазбегнуць праблем, — выказаў агульнае меркаванне намеснік старшыні Беларускага саюза архітэктараў Аляксандр Пятроў.

Праекціроўшчыкі параілі ўлічыць спрэчныя моманты пры далейшай працы. Яшчэ адна заўвага тычылася закрытасці будучага будынка (яго плануецца аддзяліць ад вуліцы плотам).

— У цэнтры горада неабходна забяспечыць максімальны доступ хаця б на першыя паверхі будынкаў, дзе размешчаныя, напрыклад, кафэ або іншыя патрэбныя мінчукам аб'екты. Таму плот тут сапраўды лішні, — прагучала на радзе.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць