За год актыўнасць каментатараў на «Нашай Ніве» вырасла на 20%. Прыняты паўтарамільённы каментар!
На сайце NN.by 26 студзеня прыняты паўтарамільённы каментар.
Гэта была рэпліка чытача Верны. Ён, абмяркоўваючы кулінарнае ток-шоу на «Белсаце», у 21:21 звярнуўся да іншага каментатара: «Satan, ты хоць і чорт, атвечу. Дык хай ўтыкаюць у беларускі цілівізар. А не ў рускі».
Мільённы каментар быў прыняты 9 снежня 2015 года.
Адметна, што актыўнасць чытачоў узрастае з кожным годам.
Параўнайце: у студзені 2017 года ў сярэднім прымалася па 830 каментароў на дзень.
А ў студзені 2018 года чытачы «Нашай Нівы» штодня пісалі па 1005 каментароў.
Адзначым, што з каментарамі працуе толькі адзін мадэратар, вельмі адказны і сумленны чалавек. Калі ласка, стаўцеся з разуменнем, што не заўсёды атрымліваецца аператыўна прымаць і публікаваць вашыя меркаванні.
Мы ўдзячныя, што вы абіраеце для выказвання свайго меркаванне менавіта нашу пляцоўку. Дзякуй вам!
Каментары