Навука і тэхналогіі11

Кітайцы вырасцілі дзецям новыя вушы з іх уласных клетак ФОТА

Медыкі ў Кітаі вырасцілі пяцём дзецям з недаразвітай вушной ракавінай новыя вушы, выкарыстоўвачы іх уласныя клеткі. Вушныя ракавіны фармавалі з біядэградуемага матэрыялу, а затым засялялі клеткамі храстка. Вынікі эксперымента апублікаваныя ў часопісе EBioMedicine.

Прыроджаная недаразвітасць вушное ракавіны (мікратыя) сустракаецца, у залежнасці ад рэгіёна, з частатой ад 1 да 17 выпадкаў на 10 тысяч дзяцей. Гэтая асаблівасць не толькі стварае нязручнасці ў жыцці — напрыклад, такія людзі не могуць насіць акуляры, — яна можа сур'ёзна парушыць слых і негатыўна паўплываць на самаацэнку ў дзіцячым узросце. Звычайна праблема вырашаецца з выкарыстаннем вушных пратэзаў з палімерных матэрыялаў, але такія вушы не функцыянальныя ў якасці органаў слыху.

Ужо ў 1997 годзе даследчыкі паказалі, што чалавечае вуха можна паспяхова вырасціць з клетак храстка ў арганізме мышы. З тых часоў такая магчымасць была неаднаразова пацверджаная на жывёлах, але да прымянення на людзях справа не даходзіла. І вось, нарэшце навукоўцы зрабілі новы крок.

Медыкі знялі злепкі здаровых вушэй у дзяцей з аднабаковай мікратыяй і надрукавалі на 3D-прынтары іх адлюстраваныя копіі з дапамогай спецыяльных рэчываў. Потым у пацыентаў бралі біяпсію вушнога храстка, вылучалі клеткі храстковае тканкі і засялялі імі надрукаваныя матрыцы.

Вырошчванне вушной ракавіны займала тры месяцы, пасля чаго орган перасаджвалі пацыенту з захаваннем вушнога канала.

Працэс перасадкі вуха
У ніжнім радку паказаны стан вуха аднаго з пацыентаў праз 1, 6, 9, 12, 24 і 30 месяцаў пасля аперацыі

Эксперты сцвярджаюць, што аб поўным поспеху выпрабаванняў казаць можна будзе яшчэ праз некалькі гадоў, калі пацыенты падрастуць. А зараз разглядаецца магчымасць цалкам перайсці на 3D-друк вушных ракавін. Для гэтага трэба выкарыстоўваць клеткі тканак у якасці «запраўкі» для прынтара.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА14

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Калі прадаць проста цяпер, грошай на закрыццё крэдыту не хопіць. Колькі страціў Belgee за год?9

Беларускі і іх кавалеры другі год запар ратуюць эканоміку «Мілавіцы», пакуль рускія і еўрапейцы купляюць усё менш7

МЗС Італіі выклікала расійскага пасла пасля таго, як Салаўёў назваў Джорджу Мелоні «шл**ай»6

Кацярына Андрэева прыняла прэстыжную ўзнагароду за стрым, праз які трапіла за краты

Эвалюцыя чалавека не спынілася. За апошнія 10 тысяч гадоў стала больш рыжых, а выпадкаў мужчынскага аблысення паменела2

Прэзерватывы Durex падаражэюць на 30% з-за вайны на Блізкім Усходзе

Прэзідэнт Аргенціны Мілей праспяваў на канцэрце ў гонар Нетаньяху4

Калі адбудуцца перамовы ЗША і Ірана і ці адбудуцца яны ўвогуле, становіцца ўсё менш зразумела1

У Аўстрыі перазнялі культавы серыял «Камісар Рэкс»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА14

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць