Свет44

Паўночная Карэя правяла вайсковы парад напярэдадні Алімпіяды

У чацвер, за дзень да пачатку Зімовых Алімпійскіх гульняў у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане, у сталіцы Паўночнай Карэі прайшоў вайсковы парад.

Раней на працягу 40 гадоў парад у Пхеньяне праводзіўся 25 красавіка — у гадавіну дня, калі заснавальнік дзяржавы Кім Ір Сэн арганізаваў свой першы партызанскі атрад у 1932 годзе.

8 лютага ў краіне ўжо даўно адзначалася гадавіна заснавання рэгулярнай арміі КНДР у 1948 годзе, але да гэтага часу гэты дзень лічыўся не такім значным святам, піша Бі-бі-сі.

Пра тое, што парад адбыўся, пакуль паведаміла толькі крыніца агенцтва Франс-прэс ва ўрадзе Паўднёвай Карэі. Афіцыйныя паўночнакарэйскія органы не вялі ніякай трансляцыі; замежных журналістаў, у адрозненне ад ранейшых гадоў, на мерапрыемства таксама не запрашалі.

У адказ на міжнародную крытыку рашэння зладзіць дэманстрацыю вайсковай сілы напярэдадні Алімпіяды Паўночная Карэя заявіла, што гэта выключна ўнутраная справа краіны і ніхто не мае права выступаць з абвінавачваннямі.

«Гэта традыцыйнае і асноватворнае разуменне аб тым, што любая краіна ў свеце вельмі сур'ёзна падыходзіць да пытання стварэння свайго войска і адзначае гэтую падзею з помпай», - напісала газета «Надон сінмун», афіцыйны орган Працоўнай партыі Карэі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя9

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса16

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана1

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт3

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя9

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць