Свет7575

Дзерыпаска падаў у суд на Насцю Рыбку. Яна кажа, што гэта рэўнасць

Пасля публікацыі расследавання кіраўніка Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага расійскі мільярдэр Алег Дзерыпаска падаў пазоў супраць дзвюх фізічных асоб. Пры гэтым сам Навальны фігурантам справы не з'яўляецца, суд абавязаў Раскамнагляд блакаваць доступ да яго расследавання да вырашэння спрэчкі па сутнасці.

Пазоў пададзены супраць Анастасіі Вашукевіч (Насці Рыбкі) і Аляксандра Кірылава (Алекса Леслі), якія ў сваіх сацыяльных сетках размясцілі прыватныя фатаграфіі, на якіх паказаны Алег Дзерыпаска, а таксама аўдыёзапісы яго размоў, зробленыя таемна, раскрыўшы дэталі яго прыватнага жыцця, — распавёў РБК прадстаўнік Дзерыпаскі.

Як адзначыў, што сам бізнэсмэн не даваў згоды на распаўсюд персанальнай інфармацыі. «Адказчыкам па справе Аляксей Навальны не з'яўляецца, нягледзячы на тое, што ён незаконна выкарыстаў інфармацыю аб прыватным жыцці А. Дзерыпаскі, смакуючы у сваім роліку падрабязнасці прыватнага жыцця і прад'яўляючы галаслоўныя абвінавачванні», - удакладніў суразмоўца РБК.

Магчымай прычынай пазову Алега Дзерыпаскі стала «рэўнасць». Пра гэта РБК заявіла сама Насця Рыбка, адказваючы на пытанні аб яе пазіцыі ў адказ на пазоў і паведамленні пра тое, што яна прысутнічала на яхце разам з Дзерыпаскам і віцэ-прэм'ерам Расіі Сяргеем Прыходзькам.

«Разам са мной у суд пойдзе адказчыкам Алекс Леслі, я думаю, гэта не так проста. З усіх маіх мужчын найбольшую ўвагу прыцягвае чамусьці ён. Ад Алега гэта банальная рэўнасць. Гэта значыць я яму сёння тэлефанавала, ён не адказаў на тэлефанаванне, і, мабыць, пакрыўдзіўся», - дадала яна.

«Таму цяпер мы будзем мець кантактаваць з дапамогай СМІ і Instagram, што ў прынцыпе таксама нядрэнны варыянт», - распавяла Насця Рыбка.

***

Навальны апублікаваў сваё расследаванне 8 лютага. З матэрыялу вынікала, што віцэ-прэм'ер Сяргей Прыходзька адпачываў разам з Алегам Дзерыпаскам на яго яхце Elden. Расследаванне было заснавана на публікацыях у Instagram Насці Рыбкі, якая была на яхце, і на звестках з яе кнігі «Дзённік па спакушэнні мільярдэра».

Насця Рыбка запрасіла Пуціна на асабістую сустрэчу. Абяцае расказаць шмат цікавага 

Як эскортніца з Бабруйска несвядома выкрыла сумнеўны адпачынак расійскага топ-чыноўніка з алігархам ФОТЫ

«Я была ў апазіцыі на Хартыі і нас забралі ў КДБ на допыт»

Каментары75

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць25

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі сабралі 25 тысяч на дапамогу вызваленым героям за пяць гадзін1

У Баранавічах раскрылі забойства 27‑гадовай даўніны2

Паўлу Белавусу ў зняволенні не далі захаваць тату з бел-чырвона-белым сцягам10

У Бярэзінскім раёне двухгадовае дзіця атруцілася ягадамі ландыша2

Заснавальнік TikTok стаў самым багатым чалавекам Азіі

У Беларусі здымаюць фільм пра легендарнае мінскае «Дынама»5

Яўген Каравулаў з КР: «Мне прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ. І я сказаў «так»38

«Я зразумеў за гэтыя шэсць гадоў, што вельмі шчаслівы чалавек». Андрэй Аляксандраў расказаў пра вызваленне і першую сустрэчу з жонкай

У холе мінскага Dana Mall аднекуль з'явіўся жывы певень ВІДЭА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць25

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць