Галандцы коўзаюцца па каналах Амстэрдама. Яны замерзлі ўпершыню за шэсць гадоў ФОТА
У той час, як беларусы церпяць моцны сакавіцкі снег і непагадзь, у некаторых іншых краінах пахаладанне, якое прыйшло ў Еўропу, сустрэлі з большым энтузіязмам. З-за вялікіх маразоў каналы ў сталіцы Галандыі Амстэрдаме замерзлі ўпершыню за шэсць гадоў, паведамляе The Guardian.
Таўшчыня лёду ўжо дазваляе мясцовым жыхарам коўзацца па каналах. Хоць яшчэ ў чацвер, 1 сакавіка, лёд быў затонкі, два чалавекі праваліліся і былі выратаваны мінакамі.




Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары