Спорт88

Буфон прывёз «Ювентус» на развітанне з капітанам «Фіярэнціны»

Фларэнтыйская газета La Nazione ў сераду выпусціла маленькі тэкст пра высакароднасць Джанлуіджы Буфона.

Аказваецца, на мінулым тыдні Джыджы і галоўны трэнер «Ювентуса» Масіміліана Алегры аплацілі прыватны рэйс з Лондана ў Фларэнцыю, каб адразу пасля перамогі 8 сакавіка над «Тотэнхэмам» у Лізе чэмпіёнаў паспець на развітанне з Давідэ Асторы. 31-гадовы капітан «Фіярэнціны» памёр 4 сакавіка перад матчам чарговага тура чэмпіяната Італіі.

Ледзь зайшоўшы ў распранальню «Уэмблі» пасля перамогі над «Тотэнхемам», Буфон сказаў гульцам «Ювентуса»: «Мы знайшлі прыватны самалёт, каб дабрацца да Фларэнцыі, дзе заўтра развітваюцца з Давідэ. Калі нехта хоча далучыцца, спускайцеся ў лобі гатэля да 04:30 раніцы. Выдатна разумею тых, хто стаміўся і захоча паспаць пасля такой гульні».

А палове на пятую на першым паверсе стаялі практычна ўсе гульцы «Ювентуса». Але паляцець у Фларэнцыю маглі толькі 9 чалавек: самалёт маленькі і не можа змясціць больш. У выніку на пахаванне адправіліся Алегры, Буфон, К'еліні, Бенатыя, П'яніч, Бардзальі, Маркізіа, Ругані і памочнік галоўнага трэнера Марка Ландучы. Ужо ў Фларэнцыі да іх далучыўся Федэрыка Бернардэскі, які не лятаў на матч з «Тотэнхэмам» з-за траўмы.

Паліцыя прапаноўвала гульцам і трэнерам «Ювэ» ўвайсці ў базіліку Санта-Крочэ з чорнага ўваходу, але Буфон адмовіўся. Джанлуіджы заклікаў усіх гульцоў з'явіцца перад жыхарамі Фларэнцыі на плошчы, каб падтрымаць іх і паказаць, што «Ювентус» з імі ў гэты цяжкі момант.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА16

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА16

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць