Ад імя арганізатараў Дня Волі распаўсюджваюцца лісты з фальшывай паштовай скрыні
З паштовай скрыні [email protected] ідзе фэйкавая рассылка запрашэнняў з просьбай выступіць на свяце каля Опернага тэатра, паведамляе ў фэйсбуку блогер Эдуард Пальчыс.
Фальшывыя запрашэнні ўжо атрымалі некаторыя адыёзныя асобы. Напрыклад, прарасійскі актывіст Арцём Агафонаў у сваім фэйсбуку напісаў, што яго таксама запрасілі на свята з гэтай загадкавай паштовай скрыні.

Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары