Усяго патроху88

У Мінску на «Гадзіну Зямлі» адключаць падсветку Нацыяналкі і Оперы, раварысты зладзяць заезд

Мінск сёння далучыцца да акцыі «Гадзіна Зямлі» і ад 20.30 да 21.30 згасіць агні падсвятлення знакавых архітэктурных аб'ектаў, паведамілі БелТА ў Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Глабальная акцыя «Гадзіна Зямлі», якая арганізуецца па ўсёй планеце Сусветным фондам дзікай прыроды, пройдзе 24 сакавіка ў дзесяты раз. У першую чаргу, Камітэт прыродных рэсурсаў заклікае ўсіх неабыякавых ў гэты дзень адключыць святло ад 20.30 да 21.30.

Акрамя таго, а 20.30 згасне падсветка Нацыянальнай бібліятэкі, Оперы, Купалаўскага тэатра, Філармоніі, Музея гісторыі ВАВ і іншых значных аб'ектаў.

Летась у акцыі ўдзельнічалі 11 беларускіх гарадоў і вёсак, была адключаная падсветка 200 аб'ектаў. Эканомія склала 3000 кВт/гадз. энергіі.

«Але мэта «Гадзіны Зямлі» не ў тым, каб ашчадзіць электрычнасць. Гэта глабальны заклік да асцярожнага і адказнага стаўленню да прыроды, да рашучых мер па захаванні клімату на нашай планеце», - падкрэслілі арганізатары.

Мінскае веласіпеднае таварыства прымеркавала да «Гадзіны Зямлі» заезд «Да згаслай бібліятэкі». Веласіпедысты стартуюць а 20.00 ад Камароўскага сквера насупраць вул. В. Харужай, 3. Маршрут пройдзе праспектам Незалежнасці і завершыцца каля Нацыянальнай бібліятэкі. Тым, хто захоча далучыцца, неабходна мець пры сабе спраўныя і зараджаныя веласіпедныя ліхтары (спераду - белы, ззаду - чырвоны).

«Гадзіна Зямлі» - найбуйнейшая экалагічная акцыя, да якой у 2017 далучыліся 25 млн чалавек з 187 краін свету. Падсветка была выключаная больш як на 3,1 тыс. архітэктурных аб'ектаў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць