Улада8888

«Бардак пачынаецца з гэтага» — Лукашэнка выказаўся пра акцыю Статкевіча 25 сакавіка

president.gov.by

Любыя несанкцыянаваныя мерапрыемствы, якія перашкаджаюць жыць людзям, павiнны спыняцца імгненна. Такое патрабаванне Аляксандр Лукашэнка агучыў сёння ў час рабочай сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам, піша БелТА

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што некаторыя грамадзяне вырашылі адсвяткаваць 100-годдзе з дня ўтварэння БНР правядзеннем несанкцыянаваных мерапрыемстваў, нягледзячы на тое, што яны былі забароненыя. «Што хочам, тое і робім. Усе павінны разумець, што бардак пачынаецца з гэтага», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Таму вы не глядзіце па баках. Не трэба глядзець, якую заяву зробіць Еўрасаюз або Дзярждэпартамент, гэта іх справа рабіць заявы. Але не дай бог нам спарадзіць тое становішча, у якім сёння жывуць заходнія дзяржавы. Вазьміце Францыю — за што гінуць людзі? — задаў рытарычнае пытанне кіраўнік краіны. — Няхай у нас будзе недасканалы дзяржаўны лад, але мы павінны гарантаваць бяспеку людзей.

Таму любыя несанкцыянаваныя мерапрыемствы, якія перашкаджаюць жыць людзям, павiнны спыняцца імгненна. Яны павінны разумець і чуць, што гэта не выдумка міліцыі».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Беларусі дастаткова свабодаў для грамадзян. «Не трэба лезці на ражон. Але калі ты лезеш на ражон і хочаш сябе паказаць, ну што ж, гэта ў асноўным мужыкі, і атрымлівайце тады», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Каментары88

Цяпер чытаюць

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце4

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Усе навіны →
Усе навіны

У Замбіі восем месяцаў не могуць пахаваць былога прэзідэнта4

У рэанімацыі Мікалая Статкевіча тры тыдні кармілі праз трубку4

Акцыі EPAM абваліліся на 17% за адзін дзень12

Зяленскі: Украіна не прыме ультыматумаў ад Расіі3

Тэрмін працягласці гэтых збораў можа скласці да 60 сутак, час прыбыцця на зборы — да сутак7

Марына Адамовіч: Старыя коцікі нават праз пяць гадоў прызналі свайго гаспадара3

З Каардынацыйнай рады выйшаў Блок Пракоп’ева і Ягорава15

Ціханоўская: Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку4

У кіно па-беларуску пакажуць другую частку «Валадара пярсцёнкаў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце4

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць