4 красавіка ў Беларусі зноў падаражэе аўтамабільнае паліва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».
У ведамстве паведамілі, што рознічныя цэны на аўтазаправачных станцыях павялічацца на 1 капейку, або ў сярэднім на 0,75%. З 4 красавіка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 26 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 34 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 55 капеек, ДТ — 1 рубель 37 капеек.
Гэта шостае падаражанне ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 30 сакавіка.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0