Афіша

За ўзнагароды Experty.by 2018 паспрачаюцца 13 беларускіх альбомаў

11 красавіка ў Мінску будуць узнагароджаныя пераможцы 10-х штогадовых ўзнагарод Experty.by лепшым беларускім альбомам па галасах беларускіх і замежных музычных журналістаў. Арганізатары абвясцілі намінантаў, сярод якіх працы масавых артыстаў і малавядомых шырокаму слухачу музыкаў.

У журы гэтага году 17 беларускіх журналістаў і блогераў, а таксама 5 замежных крытыкаў — прадстаўнікоў медыя-рэсурсаў краін, з якімі мяжуе Беларусь: Аляксей Горбаш (The Flow, Расія), Максім Сярдзюк (Muzmapa, Украіна), Ян Блашчак (Polityka, Польшча), Ілмарс Шлапіньш (Satori, Латвія), Эмілія Вісацкайтэ (15min, Літва). Анкеты ўсіх сяброў журы будуць апублікаваныя пасля цырымоніі.

— За год штатныя эксперты паслухалі 240 беларускіх альбомаў, выдадзеных у 2017 годзе. 33 з іх былі адрэцэнзаваныя і патрапілі на ацэнку ўсяго складу журы. Карцінка атрымалася стракатай і гэта добра, — адзначае кіраўнік праекта Experty.by Зміцер Безкаравайны.

Узнагароды будуць уручаныя ў 11 намінацыях. Дакладны спіс прэтэндэнтаў абвешчаны ў 5 з іх: «Лепшы дэбютны альбом», «Лепшы рок-альбом», «Лепшы поп-альбом», «Лепшы фолк-альбом», «Лепшы электронны альбом». Гэтыя ж дыскі прэтэндуюць на перамогу ў асатніх намінацыях («Лепшы альбом года», «Лепшы беларускамоўны альбом», а таксама прызы па версіях чатырох журы). Усіх намінантаў узнагарод можна паслухаць у межах адмысловай складанкі.

Галоўная намінацыя — «Лепшы альбом года». Яе пераможца атрымае ў якасці прыза рэкламна-інфармацыйную падтрымку канцэрта ад генеральнага партнёра.

Аналагічны прыз у намінацыі «Лепшы беларускамоўны альбом» прадставіць фонд «Вяртанне». Выступы павінны адбыцца да 1 чэрвеня 2018 года. У мінулыя гады ўзнагароду «Лепшы альбом года» выйгравалі «Петля пристрастия» (2017), Shuma (2016), Port Mone (2015), Pukstband (2014).

Намінанты:

«Лепшы дебютны альбом»: Аня Жданава «Appetiizer», The Glitchhh «Cordyceps», Ulyanica «Вясна»

«Лепшы поп-альбом»: ЛСП «Tragic City», Макс Корж «Малый позврослел, ч.2», Naviband «Иллюминация»

«Лепшы электронны альбом»: Аня Жданава «Appetiizer», Vilasipet «Времена года», Buben Naruszewicz Baisan «Bulbahuana»

«Лепшы рок-альбом»: Super Besse «La Nuit*», Tonqixod «Колер, якога няма», Zero-85 «Turriptopsis Nutricula»

«Лепшы фолк-альбом»: Розныя артысты «Песні матчыны з Вушаччыны», Стары Ольса «Вада, хмель і солад», Ulyanica «Вясна»

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць