Улада2727

Ганна Канапацкая распавяла, пра што пыталася ў Лукашэнкі і які атрымала адказ

24 красавіка Аляксандр Лукашэнка выступіў перад Нацыянальным сходам. А пасля дэпутаты задавалі яму свае пытанні. Гэта частка традыцыйна не трапляе ў тэлетрансляцыю.

Ганна Канапацкая распавяла «Нашай Ніве», пра што пыталася ў Лукашэнкі і які атрымала адказ.

«Я спытала наконт дэцэнтралізацыі рэгіёнаў. Скарачаецца ініцыятыва мясцовых уладаў па паступленнях у бюджэт, зніжаюцца стымулы прадпрымальніцкай і інвестыцыйнай ініцыятывы, і ўсё гэта — прычына павышэння ўзроўню карупцыі на месцах. І для барацьбы з прычынамі карупцыі прыйшоў час перадаць уладу на месцах людзям праз свабодныя шчырыя выбары, а кантроль за уладай перадаць грамадзянскай супольнасці. І я спытала, ці гатовы прэзідэнт падтрымаць рэформу мясцовага самакіравання, — паведаміла Канапацкая. —

На гэта я атрымала адказ, што так, Лукашэнка гатовы падтрымаць любую рэформу, калі будзе бачыць, што яна наспела ў грамадстве. Але ён адзначыў, што ў нас з ім рознае разуменне грамадзянскай супольнасці: маўляў, на яго думку, я пад грамадзянскай супольнасцю маю на ўвазе толькі апазіцыю, а ён лічыць грамадзянскай супольнасцю і прафсаюзы, і саюзы жанчын, і грамадскія аб’яднанні [тыпу БРСМ]».

Пытанні іншых дэпутатаў Канапацкая назвала не вартымі ўзроўню Лукашэнкі.

«Некалькі дэпутатаў пыталіся пра адное і тое ж, пра чэргі на жыллё, пра арэнду зямлі… Гэта не узровень Лукашэнкі, думаю, што дэпутаты самі могуць браць на сябе адказнасць і выносіць заканадаўчыя ініцыятывы, калі іх тое турбуе», — сказала Ганна Канапацкая.

Каментары27

Цяпер чытаюць

56‑гадовую чыноўніцу з Бешанковічаў асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах

56‑гадовую чыноўніцу з Бешанковічаў асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»3

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў3

«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў14

У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга

Лукашэнка прызначыў новага начальніка віцебскай абласной міліцыі

У Брэсце ў верасні зацвіла акацыя ФОТАФАКТ2

У Швецыі левыя партыі атрымалі большасць на выбарах, прэм’ер пайшоў у адстаўку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

56‑гадовую чыноўніцу з Бешанковічаў асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах

56‑гадовую чыноўніцу з Бешанковічаў асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць