Грамадства6161

Дык колькі ж каштуе лятаць з Мінска, Вільні, Варшавы і Кіева? ЛІЧБЫ

Аляксандр Лукашэнка падчас штогадовага паслання да народу і парламента звярнуў увагу, што Беларусь не выкарыстоўвае ў належнай меры свой геаграфічны патэнцыял.

«Гэта недаравальнае марнатраўства. Чаму нашым грамадзянам больш выгадна лётаць адкуль заўгодна — з Вільні, Кіева, Варшавы, — але не з Мінска? Калі Беларусь стане па-сапраўднаму прывабным вузлом? Урад павінен у гэтым годзе пакласці мне на стол дакумент, які прымусіць свет убачыць Беларусь і з гэтай пазіцыі», — даручыў ён.

«Наша Ніва» паглядзела некалькі папулярных кірункаў для бізнэса і турызма, куды могуць лятаць нашы людзі, і параўнала цэны. У якасці прыкладаў былі абраныя Барселона, Парыж, Стакгольм, Стамбул, Масква, Астана і Дубай.

У пералётах з Мінска мы бралі цэны «Белавія», якое з’яўляецца найбуйнейшым паветраным перавозчыкам на нашым рынку.

Варта адзначыць, што бралася пад увагу агульная цана квітка з улікам усіх збораў.

Са сталіц суседніх дзяржаваў лётаюць лаўкосты (самыя папулярныя — Ryanair і Wizzair), якія выстаўляюць мінімальную цану, але за розныя паслугі, як багаж, даводзіцца даплочваць асобна.

Варта таксама адзначыць, што лаўкосты часта лётаюць не ў асноўныя аэрапорты гарадоў, а ў больш аддаленыя, з якіх дабірацца нашмат цяжэй. Скажам, каб дабрацца з аэрапорта Парыжа-Буве да сталіцы Францыі, трэба аддаць амаль 20 еўра на аўтобус.

Пры гэтым усё адно найчасцей выходзіць больш танна ляцець менавіта з Вільні ці Варшавы, а не з Мінска.

Выходзіць, што істотна танней з Мінска лятаць толькі ў Маскву. Прыкладна аднолькавыя цэны на Казахстан. А вось у Еўропу выгадна лётаць з Вільні і Варшавы.

У нашых табліцах для параўнання браліся цэны на май туды-назад, каб прабыць у горадзе 5-8 дзён.

З Кіева да Масквы няма прамых рэйсаў.

Каментары61

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць