Дзярждэпартамэнт ЗША ўвядзе санкцыі супраць абаронных структур Расіі, Кітая і іншых краін за парушэнне амерыканскага заканадаўства адносна нераспаўсюджвання зброі масавага знішчэння.
Санкцыі таксама ўводзяцца супраць абаронных структур Ірана, Паўночнай Карэі, Кітая, а таксама кампаній з Турцыі і Саудаўскай Аравіі.
«Закон прадугледжвае пакаранне замежных юрыдычных і фізічных асоб за продаж або набыццё ў Ірана, Сірыі або Паўночнай Карэі тавараў, паслуг або тэхналогій, якія патэнцыйна могуць унесці ўклад у развіццё зброі масавага знішчэння», — гаворыцца ў дакуменце.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Каментары