Улада2929

Lenta.ru: Беларускія алігархі зарабляюць мільёны даляраў на кантрабандзе ў Расію

Папулярнае расійскае інтэрнэт-выданне Lenta.ru апублікавала матэрыял «Беларускі паток», у якім сцвярджае, што праз Беларусь у Расію арганізавана кантрабанда еўрапейскіх тавараў. Адметна, што спасылка на гэты артыкул у адрасным радку браўзера змяшчае словы «bulbash_empire».

Расійскае выданне сцвярджае, што беларуская кантрабанда рынула ў Расію адразу пасля падзення СССР. У пачатку 90-ых, маўляў, нармальнай граніцы яшчэ не было, а ў 1995 годзе беларуска-расійская граніца была цалкам ліквідаваная.

Паводле Lenta.ru, Расія апошнія 23 гады фактычна і юрыдычна ніяк не кантралюе тысячу кіламетраў мяжы на захадзе (гаворка пра мяжу Беларусь-ЕС). Гэтую функцыю выконваюць мытныя і памежныя ведамствы Беларусі.

Выданне сцвярджае, што пік кантрабандных паставак быў дасягнуты з 2014 года. Журналіст прыводзіць наступныя даныя:

«У 2013 годзе Польшча экспартавала ў Расію 751 тысячу тон яблыкаў. Пасля ўвядзення эмбарга гандаль абваліўся. Аднак польскі экспарт у Беларусь рэзка вырас — са 153 тысяч тон у 2013-м да 550 тысяч тон у 2016 годзе. Ці магло так рэзка вырасці спажыванне польскіх яблыкаў у Беларусі — пытанне рытарычнае».

Пазней Беларусь стала экспарцёрам і больш экзатычных тавараў.

Дайшло да таго, піша Lenta.ru, што супрацоўнікі ФСБ Расіі пачалі знаходзіць нелегальныя падпольныя аўтадарогі, збудаваныя адмыслова для кантрабанды еўрапейскіх прадуктаў з Беларусі.

Беларускія ўлады адмаўляюць, што кантрабанда мае дзяржаўны характар, але расійскія журналісты ўпэўненыя, што гэта не так. Беларусь — аўтарытарная краіна, Лукашэнка кантралюе ўсе сілавыя структуры ў краіне, таму ўсё адбываецца з яго ведама.

Расійскае выданне піша пра цэлыя лагістычныя цэнтры ў Беларусі, якія нібыта займаюцца пераробкай сертыфікатаў якасці ў прамысловых маштабах. Такія цэнтры забяспечваюць легалізацыю санкцыйных тавараў.

Як сцвярджае намеснік дэкана факультэта сусветнай палітыкі Вышэйшай школы эканомікі Андрэй Суздальцаў, які жыў у Беларусі з 1993 па 2006 год, пакуль не быў дэпартаваны з краіны, арганізацыяй кантрабандных паставак займаюцца беларускія алігархі, якія, па ягоным меркаванні, знаходзяцца пад поўным кантролем беларускіх улад. 

Варта адзначыць, што Мінск не раз абвяргаў абвінавачванні ў кантрабандзе. У той жа час Беларусь рашуча адстойвае сваё права на свабоду гандлю з трэцімі краінамі. Да прыкладу, Беларусь закупляе рыбную сыравіну і вырабляе з яе прадукты ў тым ліку для расійскага рынку.

Каментары29

Цяпер чытаюць

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

Усе навіны →
Усе навіны

Ці вырасце камуналка, калі здаць кватэру «дармаеду»?

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе65

Апалоскванне рота можа прынесці больш шкоды, чым карысці

Парадокс крэатыўнасці: адкрыцці робяць маладыя, а развіваюць ужо існыя тэорыі — немаладыя

Мёртвы кіт, знойдзены каля ўзбярэжжа Даніі — сапраўды шматпакутны Цімі

Прапаведніка Франкліна Грэма звадзілі ў Мак.бай17

У Мінску на станцыі метро памерла жанчына

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа139

УСУ: Украінска-беларускую мяжу ператварылі ў непрыступную крэпасць ФОТЫ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць