Улада1616

«Руская вясна»: Ігара Карпенку міністрам адукацыі Беларусі прызначыў Дзярждэп ЗША

Сайт «Руская вясна» радуе чарговымі выкрыццямі ў беларускай палітыцы. Не так даўно яны пісалі, што ЗША бачаць прэзідэнтам Беларусі Генадзя Давыдзьку. Цяпер яны кажуць, што міністрам адукацыі Дзярждэпартамент прызначыў Ігара Карпенку.

Аўтар публікацыі — Анатоль Шлыкаў. Раней ён прадстаўляўся як «выконваючым абавязкі панамара ў храме святой роўнаапостальнай Алены». У простай мове панамароў часам называюць «дзячкамі». Просты пошук у інтэрнэце дазваляе знайсці, што асноўным месцам працы Анатоля Шлыкава з’яўляецца прыватнае прадпрыемства, якое займаецца продажам польскіх помпаў.

«Аперацыя Дзярждэпу ў Беларусі працягваецца. Тэрмінова патрэбен міністр адукацыі, на якога школьніцы будуць глядзець з захапленнем і марыць, марыць, марыць… Задача складаная, але не для Дзярждэпу», — піша Шлыкаў.

Шлыкаў згадвае гісторыю з «Міс Беларусь — 2013», арганізатарам конкурсу быў акурат Ігар Карпенка, які на той момант з’яўляўся намеснікам старшыні Мінгарвыканкама. Пераможцай конкурсу тады стала Яня Канцавенка.

І як толькі абвесцілі пра перамогу Канцавенка, «супрацоўнікі Дзярждэпу тут жа падскочылі з-за сваіх камп’ютараў і пачынаюць ад радасці цалавацца. Здзіўляцца гэтаму дзейства не варта — такая ў іх арыентацыя».

Справа ў тым, што Канцавенка, а таксама некаторыя іншыя канкурсанткі былі раней стрыптызёркамі. «Пасля таго, як Карпенка пацалаваў руку стрыптызёркі, пачынаецца другая фаза аперацыі. Карпенка павінен стаць міністрам адукацыі, вырашаюць аналітыкі Дзярждэпу. І тады ў кожнай маладзенькай беларускай школьніцы з'явіцца мара стаць такой, як Яна Канцавенка, пасля чаго міністр адукацыі абавязкова пацалуе ёй руку», — піша «Руская вясна».

«Трэба адразу сказаць, што ніякай віны Карпенкі тут няма. На яго месцы мог апынуцца любы чыноўнік Мінгарвыканкама, якому даручылі б павіншаваць пераможцу конкурсу. І кожны з іх абавязкова пацалаваў бы руку першай прыгажуні Беларусі, у гэтым сумнявацца не варта. І тады ўжо гэты чыноўнік, паводле задумы Дзярждэпу, павінен быў стаць міністрам адукацыі. Але жэрабя пала на Карпенку.

У такіх выпадках беларусы звычайна кажуць: патрапіў мужык. Узяў яго амерыканскі Дзярждэп у сваю распрацоўку. А ў канцы 2016 года на стол беларускага прэзідэнта кладуцца дакументы з прапановай прызначыць Карпенку міністрам», — адзначае выданне.

Далей у лепшых традыцыях сайта «Рускай вясны» зноў апісваецца тое, што Генадзь Давыдзька павінен стаць новым прэзідэнтам Беларусі. Публікацыі Шлыкава вытрыманыя ў лепшых традыцыях тэорый змовы і рэптылоідаў.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць