Спорт44

Што азначаюць татуіроўкі Нэймара?

Зборная Бразіліі заняла першае месца ў сваёй групе і цяпер чакае сустрэчы з Мексікай у 1/8 фінала. Цяжка пераацаніць уклад у гульню каманды іх лідара — Нэймара да Сілвы Сантаса Жуніёра, ці проста Нэймара. Сёння нападаючы ПСЖ аддаў галявы пас, вылучаўся сваімі фінтамі. Чым яшчэ прыцягвае бразілец, дык гэта татуіроўкамі. Агулам іх у бразільца каля сарака, таму тут мы раскажам толькі пра некаторыя з іх.

Нэймар не шкадуе свайго цела. На правай руцэ ён набіў вялікі партрэт сваёй малодшай сястры Рафаэлы. Крыху пазней на той самай руцэ дадаў вочы бацькі. На грудзях у Нэймара клятва бацьку. «Я заўсёды малюся перад сваімі матчамі — гэта даніна павагі да бацькі». Ёсць выява і сына Даві Лукі, які з'явіўся ў футбаліста, калі яму было 19.

У сваіх татуіроўках футбаліст паказвае сябе вернікам. На перадплеччы ў яго намаляваныя рукі падчас малітвы і кароткі надпіс «Вера». Бразілец кажа, што без веры ён бы не змог стаць тым, кім ён ёсць сёння.

«Шчасны» — кажа тату на спіне футбаліста. «Я літаральна вырас у царкве», — некалі прызнаваўся форвард. А яшчэ ёсць вельмі татуіроўка лаканічная: «Верны богу». «Апранецеся ў поўную зброю Божую, каб вам можна было стаць супроць хітрыкаў д'ябальскіх», — гэтая цытата з паслання Ефесянам выбітая Нэймарам на правым прадплеччы. Ёсць яшчэ цытата з паслання Карынфіянам.

На абедзвюх шчыкалатках ён набіў па-партугальску словы «Смеласць» і «Радасць». Маўляў, гэта тое, да чаго варта імкнуцца.

На адной з лытак размешчаная карцінка маленькага хлопчыка, які басанож гуляе ў футбол у бразільскіх фавэлах. Алюзія на самога Нэймара чытаецца вельмі-вельмі лёгка. Мабыць, туды ж у дзяцінства адсылае тату на перадплеччы на Нэймара, дзе размяшчаецца кулак і надпіс кажа: «Гэта частка маёй гісторыі». Лёгкім жыццё ў форварда не было ніколі.

Life is a joke. Жыццё — гэта жарт. Такім дэвізам па жыцці карыстаецца нападаючы. Менавіта таму такое пасланне ён змясціў на плячы. А на шыі змешчаны надпіс Tudo Passa, альбо «Усё пройдзе». І добрае, і кепскае.

На ўказальным пальцы ён зрабіў просты надпіс. Shhh (Тссс) — гэта нешта кшталту: «Ціха». І звернуты ён найперш да яго крытыкаў. Што, атрымліваецца ў яго няблага. Паглядзім, ці прывядзе Нэймар сваю каманду да чэмпіёнства на гэтым мундыялі.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Каментары4

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый11

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

На самалёце Лукашэнкі прывезлі ў Маскву бульбу для Прыдыбайлы6

Колькасць войска Канады расце самымі хуткімі тэмпамі за 30 гадоў. Прычына не толькі ў Трампе1

Падсасонны расказаў, як беларускія спецслужбы падсылалі да яго агента3

Аляксей Хлястоў расказаў, што ў таксі працуе і яго сын3

У Гродне правялі рэканструкцыю вызвалення горада з фарсіраваннем Нёмана ФОТЫ9

Прапагандыстка з Кемерава, якая павіншавала маці зніклага на вайне расіяніна, выбачылася за гэта6

Хто быў нулявым пацыентам на круізным лайнеры, дзе ўспыхнуў хантавірус, і як ён заразіўся9

У колькі гадоў беларусы звычайна жэняцца і выходзяць замуж5

У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук. Яго назвалі ў гонар дзеда13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый11

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць