Улада

Пацярпелым ад выбуху выплацілі 57 мільёнаў рублёў

Аднак грошы пакуль атрымалі ня ўсе, таму сума кампэнсацый яшчэ павялічыцца.

57 мільёнаў рублёў атрымалі пацярпелыя ад выбуху ў Мінску 4 ліпеня.

Як распавяла сакратар камісіі па аказанні дапамогі ахвярам здарэння пры Мінгарвыканкаме Святлана Шэлянгоўская, яны атрымліваюць грошы безнаяўным разлікам на рахунак у «Беларусбанку». Сродкі трапляюць туды з прэзідэнцкага бюджэту.

«Грошы пералічваюцца на звычайны рахунак у Беларусбанку з прэзідэнцкага фонда. На сёння пералічана дапамогі на 57 мільёнаў рублёў».

У залежнасці ад цяжкасці ранення пацярпелыя атрымліваюць ад 20 да 100 базавых велічыняў (700 тыс. - . 3,5 млн) Калі ў выніку выбуху яны сталі інвалідамі, то сума выплаты павялічваецца да 200‑400 базавых (7 млн - 14 млн). Для таго, каб атрымаць такую дапамогу, спачатку неабходна напісаць заяву.

Святлана Шэлянгоўская: «Ёсць указ і нарматыўныя акты, мы працуем згодна з указам. Мы абзванілі ўсіх пацярпелых. Яны падалі заявы. Па аўторках праходзяць камісіі. Па выніках пасяджэнняў на працягу трох дзён, я адпраўляю ім ліст, што іх заява разгледжана, прынята такое рашэнне, вам аказана дапамога».

На дадзены момант дапамогу ўжо атрымалі больш за 40 чалавек. Адзін з іх, 23‑гадовы Анатоль Шынкевіч, які працуе на Мінскім трактарным заводзе, атрымаў 50 базавых велічыняў.

Анатоль Шынкевіч: «Пару тыдняў таму мне заплацілі 1 750 000 рублёў. Я кампенсацыяй задаволены. Пасля траўмы застаўся толькі сіняк, але ён не баліць».

Пакуль дапамогу атрымалі не ўсе: у кагосьці не зроблены пашпарт, ёсць людзі з іншых гарадоў. Але ў выканкаме кажуць, што раней ці пазней кожны пацярпелы атрымае грошы.

Эўрарадыё

Каментары

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці1

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве затрымалі грузавік, у якім расійскія нумары мяняліся на літоўскія адным націсканнем кнопкі2

У мінулым годзе эмігранты перавялі ў Беларусь амаль 160 мільёнаў даляраў4

У Літве недалёка ад мяжы з Беларуссю ўночы ўпаў і выбухнуў дрон

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра24

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні12

Зацвердзілі новыя правілы бытавога абслугоўвання

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра5

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці1

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць