Ад 1 ліпеня расійскія аператары сувязі і інтэрнэт-кампаніі павінны будуць захоўваць усе паведамленні расійскіх карыстальнікаў. Спецслужбы атрымаюць права карыстацца гэтымі запісамі.
Чаты, галасавыя званкі, выявы, гукі, відэа стануць афіцыйна даступныя сілавым структурам. Гэтае правіла пачалі выконваць Яндэкс, Mail.ru, Рамблер, WeChat, Opera.
Тэлеграм афіцыйна адмовіўся падпарадкавацца патрабаванню, і яго беспаспяхова спрабавалі ў Расіі заблакаваць.
Facebook, WhatsApp, Viber пакуль ніяк не заявілі пра сваю пазіцыю.
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары