Усяго патроху11

Беларускіх татаў запрашаюць пазмагацца за італьянскага «рэпетытара» па футболе для дзяцей

10 ліпеня а 16:00 у Мінску пройдзе футбольны турнір, на які запрашаюць каманды ўсяго з двух чалавек — дзіця і тата. Незвычайным складам будуць гуляць у пану — модную разнавіднасць вулічнага футбола, дзе ролю поля выконвае рынг 4,2x2,2 метра, замест брамы — ногі суперніка, а імклівы матч займае крыху больш за 5 хвілін.

Глядзець больш фотаў з дзіцячай фан-зоны

Пераможца Лігі Спорціка атрымае ў «рэпетытары» італьянца Рока Фіямела, трэнера моладзевай каманды «Праменя», з якім дзіця зможа бясплатна займацца на працягу трох месяцаў, і запас дзіцячай вады «Святая крыніца. Спорцік» («Святой источник. Спортик») для карысных трэніровак.

Рэгістрацыя на турнір закрыецца 10 ліпеня ў 14:00 — за дзве гадзіны да старту. У дзіцячую fun-зону «Спорцік», дзе і адбудзецца гульня, запрашаюць усіх, хто хацеў бы прышчапіць сваім дзецям здаровую звычку піць чыстую ваду і займацца спортам.

Правілы сямейнай паны арганізатары растлумачаць на месцы, але запэўніваюць, што шанцы на перамогу роўныя ва ўсіх тандэмаў, няхай гэта будзе «тата і сын» ці «тата і дачка», а абмежаваннем з'яўляецца толькі ўзрост удзельнікаў: на гульню чакаюць дзяцей ад 5 да 12 гадоў. Сачыць за гульнёй і яе правіламі будзе Мікалай Хадасевіч, спартовы каментатар тэлеканала «Беларусь-1» і Павел Цагельнікаў, прызёр чэмпіянату Беларусі па футбольным фрыстайле.

Пачнецца турнір у 16:00 і адразу з… серыі пенальці, пасля чаго 8 наймацнейшых пар пройдуць у плэй-оф, дзе будуць змагацца за Кубак Лігі Спорціка і футбольныя курсы з італьянцам Рока Фіямела.

Экс-трэнер юнацкага «Дынама-Мінск» цяпер адказвае за падрыхтоўку маладых спартсменаў у ФК «Прамень» і рыхтуе да запуску першую ў Беларусі школу, дзе гульні ў футбол навучаюць па індывідуальнай праграме для кожнага спартсмена, практычна адзін на адзін з трэнерам. Юны пераможца стане першым, хто трапіць на стажыроўку да Фіямела і на працягу трох месяцаў будзе адточваць удары і перадачы па італьянскіх методыках.

«Любоў да спорту, як і любыя карысныя звычкі, павінны прышчапляцца бацькамі сваім дзецям з ранняга ўзросту, — распавядае Дзяніс Крупец, прадстаўнік брэнда «Святой істочнік. Спортік» і арганізатар першай дзіцячай fun-зоны. — Дзеці нашмат больш актыўныя, чым дарослыя, і страта нават 2% вады адбіваецца на іх самаадчуванні. «Святая крыніца. Спорцік» сумеснай гульнёй у футбол дапамагае бацькам стаць прыкладам для малых і ў інтэрактыўнай форме паказаць важнасць заняткаў спортам і захавання рэжыму піцця».

Для таго, каб пасля трэніроўкі ўсе ўдзельнікі маглі аднавіць сілы, у fun-зоне адкрыты спартыўны «бар», дзе замест салодкіх напояў падаюць чыстую ваду «Святая крыніца. Спорцік», а водныя «бармэны» могуць разлічыць рэжым правільнага піцця ў залежнасці ад вагі, росту і фізічнай падрыхтоўкі.

Далучыцца да сямейнага футболу 10 ліпеня змогуць і тыя, хто ў гэты дзень проста шпацыруе па парку з дзецьмі — іх запрашаюць на трэніроўку беларускія футбалісты-таты. Спартсмены прыйдуць на fun-зону «Спорцік» са сваімі дзецьмі, каб паказаць бацькам базавыя прыёмы для самастойных трэніровак з дзіцем.

Fun-зона «Спорцік» адкрыта ў парку Перамогі штодня з 16:00 да 20:00 да 15 ліпеня ўключна, калі і адбудзецца вырашальны матч мундыялю.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне31

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць