Грамадства2727

БТ апублікавала тэлефонную размову Золатавай і Калтыгінай. Яна ніякім чынам не даказвае чыёсьці «злачынства»

Белтэлерадыёкампанія прадэманстравала ў эфіры фрагмент тэлефоннай размовы галоўнага рэдактара партала TUT.by Марыны Золатавай і выпускаючага рэдактара Ганны Калтыгінай.

Сцвярджаецца, што аўдыязапіс атрыманы ад Следчага камітэта, але незразумела, якія былі юрыдычныя падставы для праслушкі.

Золатава кажа пра ідэю: каб буйныя рэгіянальныя парталы — гродзенскі S13.ru (адметна, што рэдактары БТ не ведаюць назву сайта, таму пакінулі замест яе зорачкі — НН») і гомельскія «Моцныя навіны» прасілі дазвол на перадрук эксклюзіўных артыкулаў з TUT.by, а не проста капіявалі любы тэкст.

Але, маўляў, паўстае этычнае пытанне, якое агучыла [рэдактар] Ульяна [Бабаед]: TUT.by жа «тырыць» навіны БелТА. Таму, відаць, няёмка забараняць іншым «тырыць» свае матэрыялы.

У адказ Ганна Калтыгіна расказвае, што выкарыстоўвае для працы навіны з платнай стужкі БелТА, бо ў ёй інфармацыя з'яўляецца трошкі раней, чым у бясплатнай. «Мы яе юзаем, мы яе тырым», — кажа яна пра навіну, але не пра падпіску.

У журналісцкім слэнгу словы накшталт «пераставіць», «скапіпасціць» (націснуць кнопкі «скапіяваць»/copy і «ўставіць»/paste) і нават «стырыць» могуць выкарыстоўвацца як сінонімы і не маюць крымінальнага складніку. Большасць сайтаў даюць адзін аднаму «тырыць» тэксты, вітаючы распаўсюд інфармацыі пры ўмове карэктнага пазначэння першакрыніцы. Умовы TUT.by дазвалялі свабоднае выкарыстанне інфармацыі любым сайтам.

Адзначым, што ў размове ні разу не згадваецца, ці быў у журналістаў TUT.by аплачаны доступ да стужкі БелТА. Зліты сілавікамі запіс не дае адказы на гэта пытанне.

Каментары27

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць