Каля дзесяці вечара ў суботу аўтамабіль абхазскага прэм'ера трапіў у ДТЗ. 70-гадовы Генадзь Гагулія атрымаў сур'ёзныя траўмы і памёр па дарозе ў шпіталь.
Урадавы картэж, часткай якога быў і аўтамабіль прэзідэнта Абхазіі Рауля Хаджымбы, рухаўся з аэрапорта Сочы ў Абхазію пасля дзяржаўнага візіту ў Сірыю. Машына Гагуліі трапіла ў ДТЗ на адрэзку дарогі Псоў—Сухум. Пацярпелі таксама яшчэ два чалавекі: яго кіроўца прэм'ера і ахоўнік, абодва шпіталізаваныя.
За рулём машыны, якая сутыкнулася з аўтамабілем прэм'ера, быў малады жыхар Абхазіі. Яго аўтамабіль рухаўся па сустрэчнай паласе.
Як паведаміў памочнік генпракурора Абхазіі Даур Амічба, піша РБК, кіроўца машыны, якая ўрэзалася ў аўтамабіль прэм'ер-міністра, знаходзіўся пад уздзеяннем наркотыкаў. Амічба адзначыў, што кіроўца жыхар абхазскай вёскі Звандрыпш, і ён ехаў на аўтамабілі «ВАЗ-2109».
Прэс-сакратар прэзідэнта Абхазіі Наала Авідзба заявіла, што смерць Гагуліі не звязаная з замахам або тэрактам, а з'яўляецца няшчасным выпадкам.
Каментары