Байцоўская супольнасць і фанаты адзінаборстваў абмяркоўваюць дэмарш беларуса Андрэя Арлоўскага ў эфіры расійскага канала «Матч ТБ», калі баец пакінуў жывую трансляцыю праз непавагу вядучых.
Сітуацыя наступная: 15 верасня Арлоўскага чакае бой з прадстаўніком Расіі Шамілем Абдурахімавым. Расійскія журналісты запрасілі беларускага байца ў студыю напярэдадні боя, але канструктыўнай размовы не задалося.
Вядучыя ўзяліся разважаць, чаму Арлоўскага не звальняюць з байцоўскай лігі праз узрост (байцу 39 гадоў), на экране ў гэты момант круцілі кадры найбольш разгромных паразаў Андрэя.
«Вы гэта ў жывым эфіры паказваеце?», — спытаў ён.
На станоўчы адказ Арлоўскі падняўся і заявіў, што яму няма пра што гаварыць з журналістамі.
«Давайце скончым інтэрв'ю. Такое ўражанне, што вы пампуеце [у кантэксце — прасоўваеце] толькі расійскіх байцоў, і ў нейкі момант гэта… ну… давайце проста скончым. Вы расіянін… Прасоўваеце? Ну прасоўвайце далей, я скончыў», — адрэзаў Арлоўскі.
Каментары