Свет11

Экс-прэзідэнта Сальвадора прысудзілі да дзесяці гадоў турмы

Wikimedia Commons

Суд Сальвадора прысудзіў былога прэзідэнта краіны Антоніа Сака да дзесяці гадоў турэмнага зняволення пасля таго, як ён прызнаўся ў растраце больш за $ 300 млн дзяржаўных сродкаў. Пра гэта паведамляе Reuters.

Антоніа Сака таксама прызначаны штраф у 260 млн даляраў.

Экс-прэзідэнт прызнаў віну ў жніўні. Паводле заявы яго адваката, ён зрабіў гэта ў абмен на скарачэнне турэмнага тэрміну.

Падчас расследавання пракуроры высветлілі, што грошы з дзяржбюджэту Сака траціў на сябе і сваіх набліжаных, у тым ліку больш за $ 7 млн былі выдзеленыя на патрэбы яго былой партыі — Нацыяналістычнага рэспубліканскага альянсу.

Акрамя Сака суд прыгаварыў да турэмнага зняволення шэсць былых чыноўнікаў, якія ўваходзілі ва ўрад пры экс-прэзідэнце, да пазбаўлення волі ад 3 да 16 гадоў за ўдзел у карупцыйнай дзейнасці.

Пераемнік Сака, былы прэзідэнт Сальвадора Маурысіа Фунес таксама абвінавачваецца ў карупцыі і хаваецца ў Нікарагуа з 2016 года. Яго абвінавачваюць у выкарыстанні дзяржсродкаў для аплаты асабістых рахункаў.

Антоніа Сака быў прэзідэнтам Сальвадора з 2004 па 2009 год, а Маурысіа Фунес - з 2009 па 2014 год.

Каментары1

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць