Свет88

Кучма: Расія спіць і бачыць, як разарваць Мінскія пагадненні рукамі Украіны

У Мінску няма дыялогу, няма людзей, здольных вырашаць праблемы, але перамовы трэба захаваць, заявіў Леанід Кучма. Ён лічыць, што разрыў будзе на руку Расеі, паколькі санкцыі трымаюцца на патрабаванні выканаць мінскія пагадненні.

Другі прэзідэнт Украіны і прадстаўнік Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе (ТКГ) Леанід Кучма заявіў, што Масква «спіць і бачыць», як бы завяршыць мінскі працэс, але так, каб вінаваты ў гэтым быў Кіеў. Пра гэта Кучма заявіў у інтэрв'ю выданню «Сегодня» на палях 15-й канферэнцыі «Ялцінская еўрапейская стратэгія».

«Тады б яны мелі магчымасць сказаць, што, маўляў, бачыце, Украіна ж нічога не хоча рабіць, не выконвае менскія дамоўленасці. Я ўвесь час кажу: перш чым садзіцца за стол, я п'ю таблетку супакаяльнага, каб з імі размаўляць. Дыялогу і людзей, якія б мелі магчымасць нешта вырашаць, там няма», — сказаў Кучма. 

Аднак пры гэтым ён дадаў, што ТКГ многае робіць для вырашэння сацыяльных, эканамічных і гуманітарных праблем.

Па словах Кучмы, закрыццё перамоваў у Мінску не адпавядае інтарэсам Украіны. «На мінскіх дамоўленасцях стаяць эканамічныя санкцыі супраць Расеі. Калі закрыем гэты фармат — няма гандлёвых санкцый. Пачытайце, на падставе чаго працягваюцца гандлёвыя санкцыі супраць Расеі. На падставе таго, што не выконваюцца мінскія дамоўленасці», — растлумачыў ён.

Кучма таксама распавёў, што Парашэнка быў вымушаны падпісаць менскія пагадненні, «бо трэба было поўнамаштабную вайну і баявыя дзеянні на Данбасе спыніць».

Ён лічыць, што сустрэча ў «нармандскім фармаце» адбудзецца. «Меркель і Макрон перш за ўсё выступаюць за тое, каб гэтая сустрэча адбылася. Ну чым Расія можа пераконваць, што такая сустрэча не патрэбна? Яна адбудзецца. Толькі калі? На жаль, не прэзідэнт Украіны вызначае час», — запэўніў Кучма.

У інтэрв'ю выданню «Обозреватель» Кучма таксама заявіў, што гібель лідара самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі не паўплывае на перамовы ў Мінску. «Будзе як заўсёды: ні вайны, ні міру. Значных змен не будзе», — запэўніў ён.

Прапановы аб змене фармату перамоваў Кучма ахарактарызаваў як «палітычную балбатню». «На які фармат можна памяняць? Запрасіць туды прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі, ён пойдзе? Хто пагодзіцца? Пуцін пагодзіцца? Ці, можа, Мэй паедзе?» — сказаў на заканчэнне ён.

У чэрвені вялікі рэзананс выклікала заява прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, які сказаў, што менскага фармату не існуе. «Мінскага фармату перамоваў няма. І Кучма ніякага ўдзелу ў мінскім фармаце перамоў не прымае. Існуе адзін фармат — нармандскі», — сказаў Парашэнка, выступаючы перад студэнтамі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі.

Ён нагадаў, што ў нармандскім фармаце, апроч яго, прымаюць удзел канцлер ФРГ Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. «Калі вы знойдзеце іншы фармат [перамоваў], дзе будзе Пуцін, я гатовы яго разглядаць, але запэўніваю, такіх фарматаў няма», - дадаў тады Парашэнка.

Афіцыйная Масква неаднаразова заяўляла аб прыхільнасці мінскім пагадненням. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў называў адступленне ад мінскіх пагадненняў «каласальнай памылкай». З нагоды сустрэчы ў нармандскім фармаце Лаўроў заяўляў, што яна будзе магчымая пасля выканання рашэнняў папярэдніх сустрэч. А пасля гібелі Захарчанкі Лаўроў сказаў, што правядзенне сустрэч у фармаце «нармандскай чацвёркі» ў найбліжэйшы час немагчымае.

Каментары8

Цяпер чытаюць

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?3

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць