Усяго патроху22

29 верасня — вандроўка ў каралеўскую Горадню

Гродна, Горадня… Горад каралёў, горад слаўных рыцараў.

Горад, які стаў сведкам незлічоных бітваў з крыжакамі — у мясцовым музеі захоўваецца тэўтонскі меч, на лязе якога напісана: «Пі кроў».

Калі вы думаеце, што ўпершыню нашы землякі ваявалі пад Берлінам толькі ў 1945-м, дык памыляецеся. Яшчэ ў XIV стагоддзі са сваім атрадам да ваколіц Берліна дайшоў менавіта гарадзенскі князь Давыд, зяць Гедыміна.

Гродзенскі замак у камені узводзіў вялікі князь Вітаўт, а перабудаваў і заснаваў тут сваю рэзідэнцыю адзін з самых слаўных каралёў Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый.

Тут жа ён і памёр у 1586 годзе. Таксама ў Гродна памёр каралевіч Казімір, які пазней быў кананізаваны і стаў заступнікам Вялікага Княства Літоўскага.

У Гродне праходзілі Соймы Рэчы Паспалітай, шляхта з ваколіцаў Вільні, Познані, Кракава, Варшавы, Львова, Кіева, Віцебска, Мінска з'язджаліся сюды, каб разам вырашаць лёс шматнацыянальнай дзяржавы.

Горад памятае герояў Тадэвуша Касцюшку, Якуба Ясінскага, Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага, Валерыя Урублеўскага, а таксама Элізу Ажэшка, Антонія Тызенгаўза, Напалеона Орду.

Акрамя найбагацейшага пласта гістарычнай памяці, у горадзе засталіся цудоўныя помнікі гісторыка-культурнай спадчыны.

Гэта і Каложа — Барысаглебская царква ХІІ стагоддзя, збудаваная на стромкім беразе Нёмана ў тэхніцы ўнікальнай гродзенскай архітэктурнай школы.

Гэта і вытанчаныя каталіцкія святыні, якія мясцовыя жыхары адстаялі ў гады ваяўнічага атэізму. Немагчыма не наведаць пышны Фарны (былы езуіцкі) касцёл XVIII ст., які дзівіць веліччу фасада і скульптурным багаццем інтэр'еру. Экскурсію працягне агляд касцёла Адшукання Святога Крыжа і кляштара бернардзінцаў XVIІ ст.

У панараме горада можна ўбачыць сілуэты касцёла Маці Божай Анёльскай і кляштара францысканцаў XVII ст., А таксама касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ордэна брыгітак XVII ст. Таксама ў горадзе ёсць святыні юдэйскія, лютэранскія, праваслаўныя…

Візітоўкай горада з'яўляюцца каралеўскія замкі. Проста над Нёманам размясціўся Стары замак (XIV-XVI ст.) Вітаўта і Баторыя. Побач - Новы замак пачатку XVIII ст., у якім бываў апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, тут жа прайшоў і апошні («нямы») сойм.

Непаўторнае аблічча гораду надаюць яго старадаўнія вулкі, скверы, паркі.

Безумоўна, аднаго дня мала, каб атрымаць асалоду ад усёй прыгажосці Гродна. Тым не менш, фонд «Краіна замкаў», які запрашае на экскурсію ў каралеўскі горад, пастараецца паказаць усё найлепшае, што было назапашана многімі пакаленнямі.

 У завяршэнне праграмы госці наведаюць агратурыстычны комплекс «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы». Тут можна адпачыць ад гарадской мітусні сярод беларускай прыроды, агледзець архітэктурны комплекс, стылізаваны пад рамантычную сядзібу XVIII-XIX стагоддзя.

Запісацца ў вандроўку па каралеўскай Горадні можна патэлефанаваўшы:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку5

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку5

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць