Надвор'е2323

Што то будзе? У панядзелак сіноптыкі чакаюць вецер з хуткасцю да 27 м/с і вельмі моцны працяглы дождж

Працяглыя дажджы і моцны вецер хуткасцю да 27 метраў за секунду чакаюцца ў Беларусі 24 верасня, паведамляе Белгідрамет. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Будзе воблачна. Ноччу па паўднёвым захадзе пройдуць дажджы, днём на большай частцы тэрыторыі краіны — працяглыя моцныя дажджы. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні: ноччу па паўднёвым захадзе краіны, а днём у многіх раёнах моцны, парывісты, месцамі вельмі моцны. Чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, месцамі — да 22-27 м/с.

Тэмпература паветра ноччу і раніцай складзе 5-10 градусаў цяпла, па поўначы ў асобных раёнах — плюс 2-4 градусы. У другой палове дня павысіцца да 8-14 градусаў са знакам плюс, па Гомельскай вобласці — да 16 градусаў.

У аўторак 25 верасня ў многіх раёнах краіны захаваецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, ноччу месцамі па ўсходзе да 22-27 м/с.

Рэкамендацыі МНС пры моцным ветры:

  • Прыбярыце гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом (падвал), абрэжце сухія дрэвы, якія могуць пашкодзіць вашае жыллё.
  • Машыну пастаўце ў гараж, пры адсутнасці гаража машыну варта паркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба умацаваных канструкцый.
  • Абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам.
  • Пазбягайце дрэў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў).

Каментары23

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць