Здарэнні5656

Затрыманая кіраўніца ўпраўлення Мінздароўя, адказная за закупкі лекаў

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Беларусі затрымала начальніцу ўпраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Людмілу Равуцкую па падазрэнні ў атрыманні хабару.

Пра гэта TUT.BY паведаміла крыніца ў галіне і пацвердзілі ў ГУБАЗіК.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле 430 Крымінальнага кодэксу — атрыманне хабару.

Нагадаем, што 29 жніўня Людміла Равуцкая ўдзельнічала ў брыфінгу, дзе тлумачыла сітуацыю з карэйскай вакцынай для немаўлят «Эўпента». Па яе словах у 2017 годзе ў Беларусі ўзнікла крытычная сітуацыя, звязаная з пастаўкай няякасных серый вакцыны расійскай вытворчасці АКДС.

Гэтыя серыі перыядычна бракаваліся і вярталіся пастаўшчыку. Сітуацыя пагражала не проста зрывам Нацыянальнага календара прышчэпак, але і масавым распаўсюджваннем небяспечных інфекцый.

Буйныя заходнія кампаніі, да якіх звярнулася Беларусь, адмовілі, бо не мелі дастаткова часу, каб вырабіць вакцыны. І тады Міністэрства аховы здароўя пачало выбіраць паміж вакцынамі вырабу Індыі, Кітая і Паўднёвай Карэі. У выніку ўзялі карэйскую, «Эўпента» — незарэгістраваную.

13 жніўня ў Ганцавіцкім раёне двухмесячны хлопчык памёр пасля прышчэпкі. 14 жніўня дзяўчынка такога ж узросту трапіла ў рэанімацыю пасля планавай прышчэпкі. Пазьней стала вядома, што ў траўні пасьля прышчэпкі «Эўпенты» памерла чатырохмесячная дзяўчынка.

Чытайце таксама: Мінздароўя патлумачыла выкарыстанне незарэгістраванага «Эўпента» надзвычайнай сітуацыяй: расійскі аналаг аказаўся няякасным

Каментары56

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць