Грамадства104104

Мінздароўя патлумачыла выкарыстанне незарэгістраванага «Эўпента» надзвычайнай сітуацыяй: расійскі аналаг аказаўся няякасным

Міністэрства аховы здароўя на брыфінгу патлумачыла сітуацыю з карэйскай вакцынай для немаўлят «Эўпента».

Па словах начальніцы ўпраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Людмілы Равуцкай,

у 2017 годзе ў Беларусі ўзнікла крытычная сітуацыя, звязаная з пастаўкай няякасных серый вакцыны расійскай вытворчасці АКДС.

Гэтыя серыі перыядычна бракаваліся і вярталіся пастаўшчыку. Сітуацыя пагражала не проста зрывам Нацыянальнага календара прышчэпак, але і масавым распаўсюджваннем небяспечных інфекцый.

Буйныя заходнія кампаніі, да якіх звярнулася Беларусь, адмовілі, бо не мелі дастаткова часу, каб вырабіць вакцыны. І тады Міністэрства аховы здароўя пачало выбіраць паміж вакцынамі вырабу Індыі, Кітая і Паўднёвай Карэі. У выніку ўзялі карэйскую, «Эўпента» — незарэгістраваную.

Начальніца аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Людміла Лёгкая адзначыла, што прычынай смерці дзіцяці з Ганцавіцкага раёна была алергічная рэакцыя. Лятальны вынік быў непазбежным.

Намесніца начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Інна Карабан засцерагае ад антыпрышчэпачных кампаній, якія могуць з'явіцца ў выніку абмеркавання ў СМІ і сацсетках. Па яе словах, гэта можа прывесці да зніжэння калектыўнага імунітэту і росту інфекцыйных захворванняў.

Каментары104

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць