Ежа88

Піва са смакам піцы і баршчу: у Мінску прайшоў крафтавы фэст

У мінулую суботу ў культурнай прасторы ОК16 на вуліцы Кастрычніцкай прайшоў чацвёрты Мінскі крафтавы фэст. Некалькі дзясяткаў бровараў з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Даніі прэзентавалі на мерапрыемстве свае гатункі піва.

Крафтавая рэвалюцыя ў піве прыйшла ў Беларусь каля трох гадоў таму. Да гэтага буйныя заводы варылі стандартныя лагеры, а на большыя эксперыменты не адважваліся. У гэты час у нашай краіне пачынаюць узнікаць малыя піваварні. Многія з іх нават не маюць уласных магутнасцяў для варкі, а карыстаюцца па кантракце чужой тэхнікай.

Тады і пачулі, што існуюць такія стылі, як ІПА, стаўт, кіслякі, дубелі і многія іншыя. І піва можа быць цікавым і смачным. На сёння ў Мінску існуе больш за дзясятак такіх бровараў. Праз іх наваттакія гіганты вытворчасці, як «Лідскае піва» і «Крыніца», вымушаныя змяшчаць у сваю лінейку крафтавыя гатункі.

Адзін такі малы бровар, які мае назву Midnight Project, нядаўна ўвайшоў у топ-50 найлепшых піваварняў свету. На той момант там былі толькі вытворцы піва з ЗША і Бельгіі. Рэйтынг аб’ектыўны, ён складаецца на аснове адзнак у піўной сацыяльнай сетцы untappd. Адзнакі ставяць звычайныя спажыўцы.

Поспех Midnight Project паказвае, як можна рабіць невялікімі ўкладаннямі вельмі класныя рэчы. На фэсце да «міднайтаў» была самая доўгая чарга, а іх піва аказалася ў самых топах. На фэсце яны прэзентавалі трайны ІПА (піва з павышанай хмелевай горыччу і градусам), кісляк з парэчкай і клубніцамі, сідр з персікамі і ажынамі, экстрэмальна моцны імперскі стаўт.

На крафтавых фэстах у пачатку ты мяняеш грошы на «біркоіны», а ўжо імі распалчваешся. Можаш папрасіць наліць поўны келіх на вызначаную суму, а можна хоць на 1 (роўны рублю) біркоін дамовіцца, каб пакаштаваць найбольшую колькасць гатункаў.

Шмат хто прывозіў ну ўжо зусім шалёныя гатункі. З Расіі прывезлі нямецкі стыль гозэ (гэта кіслае і салёнае піва) са смакам піцы. Такога эфекту можна дасягнуць за кошт спецый, які традыцыйна дадаюць у піва. Іншы бровар прэзентаваў сэзан (традыцыйнае бельгійскае фермерскае піва) са смакам баршчу. Туды дадавалі бурак, памідоры, лаўровы ліст, соль і часнок. А можна было яшчэ пакаштаваць крывавую мэры з вельмі вострым перцам.

І такія бровары ламаюць традыцыйны погляд на піва як на напой, які не здольны здзівіць. Відаць, няма такіх інгрэдыентаў, якія нельга дадаць у піва. Нарвежцы і ісландцы, напрыклад, варылі піва нават з галовамі бараноў і авечак. Гэтае крафтавае шаленства толькі пачынае даходзіць да Беларусі.

Апроч «Міднайта», варта звярнуць увагі на наступныя бровары: Jungle Brewery, Blood Brothers, 13 Litar, Valaduta, Mad Frog. Цяпер крафтавае піва вараць ужо не толькі ў Мінску. На фэсце былі людзі з Віцебска, Брэста, Гомеля, Салігорска.

Крафтавы фэсты — гэта не пра тое, як напіцца, а якраз пра культуру спажывання і пашырэнне межаў свайго ўяўлення.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў9

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Крамлі пачаліся перамовы Пуціна з прадстаўнікамі Трампа1

Абвясцілі намінантаў на сёлетняга «Оскара». У фільма «Грэшнікі» 16 намінацый

Гардэроб Янкі Купалы вынеслі на мароз ФОТАФАКТ2

Праз канфлікт з экс-сяброўкай і менеджаркай спявачка Лера Яскевіч будзе вымушаная выдаліць усе свае песні18

У Францыі паведамілі падрабязнасці пра расійскі ценявы танкер, затрыманы ў Міжземным моры1

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў13

На Гомельшчыне дрэва ўпала на рэйсавы аўтобус з пасажырамі

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за апошнія 16 гадоў4

З'явіліся антуражныя ФОТЫ, як выглядае былая Валадарка не толькі звонку, але і знутры6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў9

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць