
Жанчына трапіла пад колы мікрааўтобуса ў Мінску. Пра гэта паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, піша Tut.by
Наезд адбыўся 8 кастрычніка, каля 09.00, на вуліцы Янкі Лучыны. Як распавялі ў ДАІ, 52-гадовы кіроўца Peugeot Boxer (маршрутнае таксі) ехаў у напрамку Ігуменскага тракта і на нерэгуляваным пешаходным пераходзе здзейсніў наезд на 25-гадовую жанчыну.
Відэа Артура Клюковіча
У выніку ДТЗ жанчына атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і была шпіталізаваная. Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына цяжарная. Яе стан ацэньваецца як цяжкі.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары