Усяго патроху1616

У Мінску сёння нечым пахне. Спецыялісты патлумачылі чаму

Фота Яўген Ярчак

На Паўднёвым Захадзе, Захадзе і цэнтры Мінска сёння пахне гарам. Аказалася, што цяпер умовы надвор'я спрыяюць назапашванню забруджвальных рэчываў у прыземным слоі атмасфернага паветра.

Як пракаментавалі TUT.BY у аддзеле аналізу экалагічнай інфармацыі Белгідрамета, сказаць адназначна, чаму ў некаторых раёнах Мінска пахне гарам, нельга. Аднак бабіна лета — гэта класічны перыяд, калі адзначаецца павышаны ўзровень забруджвання атмасфернага паветра.

— На працягу доўгага перыяду адсутнічаюць ападкі, назіраецца слабы вецер, штыль, павышаны тэмпературны рэжым, нехарактэрны для гэтага часу года, — метэаўмовы спрыяюць назапашванню забруджвальных рэчываў у прыземным слоі паветра. На падставе дадзеных маніторынгу атмасфернага паветра разлічваецца параметр забруджвання, прымаецца пад увагу прагноз надвор'я на наступныя суткі і прымаецца рашэнне, перадаваць папярэджанне прадпрыемствам ці не. Параметр забруджвання атмасфернага паветра ў Мінску апошнімі днямі вырас у 1,5-2 разы. Павелічэнне канцэнтрацый адзначаецца ў асноўным па аксідзе азоту

Для рэгулявання выкідаў забруджвальных рэчываў буйным прамысловым і аўтатранспартным прадпрыемствам Мінска яшчэ ў чацвер на мінулым тыдні Белгідрамет накіраваў папярэджанні аб неспрыяльных метэаўмовах. На прадпрыемствах распрацаваны пералік мерапрыемстваў, якія трэба выканаць, каб знізіць выкід забруджвальных рэчываў у атмасферу.

Як распавялі ў аддзеле аналізу экалагічнай інфармацыі, з-за паніжэння начных тэмператур сітуацыю можа пагаршаць і тое, што ў прыватным сектары ў прыгарадзе Мінска дамы ацяпляюць цвёрдым палівам.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі5

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт палохае наступствамі за святкаванне Дня Волі14

Атакаваная газавымяральная станцыя «Суджа» ў Курскай вобласці7

Каралеву бурлеску ўсёй Масквы збілі 8 сакавіка проста падчас выступу4

У 45 гадоў памёр начальнік з Ленінскага РАУС Магілёва12

Чаму мы ўлюбляемся? Навукоўцы абвяргаюць стэрэатыпы16

185 гадоў таму нарадзіўся Францішак Багушэвіч — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры2

У Беларусі ствараюць «адукацыйны хаб не горшы за Гарвард». Што гэта будзе?8

Сяброўка Веры Паляковай-Макей спрабуе прадаць элітны салон прыгажосці больш чым за мільён даляраў23

Трамп ліквідаваў міністэрства адукацыі ЗША67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі5

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць