Траціна прыхаджан Маскоўскага патрыярхата ва Украіне за аўтакефалію — апытанне
28% вернікаў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата падтрымліваюць ідэю стварэння ва Украіне адзінай памеснай царквы.
Пра гэта сведчаць вынікі апытання сацыялагічнай групы «Рэйтынг».
З іх 15% ставяцца да ідэі «цалкам станоўча», яшчэ 13% - «хутчэй станоўча». Яшчэ 9% сказалі, што ім цяжка адказаць на гэтае пытанне, а 10% заявілі, што ім увогуле ўсё роўна.
Супраць ініцыятывы прадастаўлення аўтакефаліі адзінай УПЦ выказаліся ўсяго 53% прыхаджан МП. З іх 40% ставяцца «зусім негатыўна», 13% — «хутчэй адмоўна»
Каментары