Грамадства1818

Украінскага журналіста Міколу Балабана затрымалі, бо зблыталі з яго поўным цёзкам з «Інфармнапалма»

Украінскі журналіст, выдаваец «The Village Украіна» Мікалай Балабан патлумачыў, за што яго забірала з гатэля мінская міліцыя.

Мікалай Балабан, фота Facebook.com

Украінец прыехаў у Беларусь на форум «Медыяменеджмент & IT». Раніцай да яго прыйшла міліцыя, але праз шэсць гадзін Балабана ўсё ж вызвалілі.

«Каля 4—5 раніцы я пачуў грук у дзверы майго гасцінічнага нумара. Падумаў, што нехта з гасцей пераблытаў нумары і грукае ў мой. Калі адкрыў, адзін з міліцыянтаў спытаў: «Мыкола Балабан»? Адразу зразумеў, што не пераблыталі і канкрэтна па мяне. Мне паведамілі, што трэба праехаць з імі. Папрасілі апрануцца і ўзяць дакументы. Спытаў у іх, што з астатнімі рэчамі. Яны адказалі, што няхай застаюцца, пасля возьмеш. Спытаў, у чым прычына. Сказалі, што ў іх распараджэнне даставіць мяне ў пастарунак. Падстава — нібыта забарона на ўезд у Беларусь ці ў Расію. Але дакладна не могуць сказаць і наогул гэта будзе распавядаць міграцыйная служба, — расказаў ён у інтэрв'ю «The Village Беларусь».

Па словах Балабана, яго адправілі спачатку ў пастарунак, пасля перавезлі ў раённае аддзяленне.

Урэшце прадстаўнік міграцыйнай службы паведаміў, што Балабану забаронены ўезд.

«Гэты прадстаўнік патэлефанаваў кудысьці, каб удакладніць пра форму апавяшчэння мяне пра тое, што мне трэба пакінуць краіну цягам трох дзён, але там яму паведамілі, што адбылася памылка. Што ўезд забаронены не мне, а майму цёзку, іншаму Мікалаю Балабану, які нарадзіўся са мной у адзін дзень. Пасля гэтага мяне адпусцілі», — расказаў журналіст.

Ва ўкраінскай медыяпрасторы ёсць яшчэ адзін Мікалай Балабан, які працуе ў праекце «Інфармнапалм», што выкрывае расійскую агрэсію ва Украіне. Найхутчэй, міліцыя паблытала журналістаў.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць